Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

04 Лістапад 2020

Аб дзяржаўным санітарным наглядзе за аб'ектамі гандлю за мінулы перыяд з 01.08.2020 г. па 30.10.2020 г.

За мінулы перыяд з 01.08.2020 г. па 30.10.2020 г. спецыялістамі санітарна-эпідэміялагічнай службай г.Чэрвеня ўзмоцнены нагляд за выкананнем суб'ектамі гандлю патрабаванняў заканадаўства ў галіне санітарна-эпідэміялагічнага дабрабыту насельніцтва і захавання санітарна-супрацьэпідэмічнага рэжыму ва ўмовах распаўсюджвання інфекцыі COVID-19.

Па выніках наглядных мерапрыемстваў, парушэнні устаноўлены на 40 аб'ектах, што складае 75% ад абследаваных ў названы перыяд. Тыповымі парушэннямі, якія выяўляюцца ў ходзе наглядных мерапрыемстваў, з'яўляюцца:

- невыкананне работнікамі аб'ектаў гандлю асабістай гігіены;

- адсутнасць належных умоў для захоўвання прадуктаў харчавання ў складскіх памяшканнях крам (дапускаецца захоўванне упакаваных харчовых прадуктаў непасрэдна на падлозе);

- неналежнае ўтрыманне памяшканняў;

- адсутнасць належнага кантролю за выкананнем тэмпературна-вiльготных умоў захоўвання прадукцыі;

- да рэалізацыі і захоўванні дапускаюцца прадукты з мінулымі тэрмінамі прыдатнасці;

- парушаецца таварнае суседства гатовай і сырой харчовай прадукцыі;

- адсутнасць дастатковай колькасці інвентара для правядзення ўборкі, мыйных і сродкаў дэзінфекцыі,

- работнікі крамы, занятыя абслугоўваннем насельніцтва не выкарыстоўваюць сродкі індывідуальнай абароны (маскі, пальчаткі), не ажыццяўляецца кантроль за іх нашэннем.

- тэрыторыі гандлёвых аб'ектаў не ўтрымліваюцца ў чысціні: не праводзіцца ўборка бытавога смецця, непатрэбных канструкцый, апалай лістоты, сухой травы.

У адрас суб'ектаў гаспадарання накіравана 18 рэкамендацый па ліквідацыі парушэнняў. Вынесены 4 прадпісанні аб канфіскацыі з абарачэння прадукцыі агульнай вагой 50,6 кг. Складзена 3 пратаколы аб адміністрацыйных правапарушэннях на юрыдычныя асобы па арт. 12. 17 ч. 2 КоАП і на 1 фізічную асобу па арт 16.8 КоАП РБ, вынесена 3 пастановы аб адміністрацыйным правапарушэнні з накладаннем штрафу на юрыдычную асобу ў памеры 40 базавых велічынь на фізічную асобу ў памеры 5 базавых велічынь. Накіравана 5 інфармацыйных лістоў у ведамствы, 2 інфармацыйных лісты ў Чэрвеньскі раённы выканаўчы камітэт.

Аддзел гігіены

ДУ «Чэрвеньскі РЦГiЭ»

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць