Статыстыка сведчыць, што 5-10% ДТЗ, якія здзяйсняюцца па віне кіроўцаў, звязана менавіта з гэтым правапарушэннем. Цяжар наступстваў такіх дарожна-транспартных здарэнняў значна вышэй у параўнанні з астатнімі аварыямі.
За мінулы перыяд 2020 года на тэрыторыі Чэрвеньскага раёна адбылося 18 дарожна-транспартных здарэнняў, у якіх 5 чалавек загінулі і 13 атрымалi цялесныя пашкоджанні, 1 ДТЗ адбылося па віне нецвярозага кіроўцы. Падчас нагляду за дарожным рухам супрацоўнікамі ДАІ Чэрвеньскага РАУС у 2020 годзе затрымана 73 кіроўцы, якія кіравалі транспартнымі сродкамі ў стане алкагольнага ап'янення.
Штодзённыя зводкi аб затрыманні нецвярозых за рулём, паказваюць на недысцыплінаванасць і безадказнасць вадзіцеляў.
З мэтай актывізацыі работы па спыненні фактаў кіравання транспартам у стане алкагольнага ап'янення, як адной з асноўных прычын ДТЗ з цяжкімі наступствамі ў перыяд з 6 па 9 лістапада 2020 года Дзяржаўтаінспекцыя Мінскай вобласці праводзіць прафілактычную акцыю «Цвярозы кіроўца».
У ходзе мерапрыемства створаны рэйдавыя групы з ліку супрацоўнікаў ДАІ і іншых службаў міліцыі грамадскай бяспекі. Нясенне службы нарадаў міліцыі набліжана да месцаў размяшчэння аб'ектаў гандлю спіртнымі напоямі і забаўляльных устаноў (кафэ, дыскатэкі, сельскія клубы), масавага адпачынку, асабліва ў вячэрні і начны час сутак.
А кіроўцам нагадваем!
Дзеючым заканадаўствам за кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап'янення, або перадачу права кіравання нецвярозаму, а таксама адмову ад праходжання агляду прадугледжваецца пакаранне ў выглядзе пазбаўлення права кіравання ўсімі відамі транспартных сродкаў тэрмінам на 3 гады і штрафам ад 50 да 100 базавых велічынь.
За паўторнае кіраванне ў стане алкагольнага ап'янення на працягу года правапарушальнік прыцягваецца да крымінальнай адказнасці, пры гэтым прадугледжаная спецыяльная канфіскацыя транспартнага сродку, якім кіравалі ў стане ап'янення, незалежна ад права ўласнасці.
Паважаныя грамадзяне! Калі вы бачыце ці ведаеце, што транспартным сродкам кіруе вадзіцель у стане ап'янення, паведаміце ў дзяжурную частку ДАІ па тэлефоне 102 (званок бясплатны). Ваша інфармацыя спыніць бяду!
АДАІ Чэрвеньскага РАУС

