Работнікі цэнтра Таццяна Адзінец і Максім Русецкі
Загадчык аддзялення пярвічнага прыёму, аналізу, інфармавання і прагназавання Цэнтра Максім Русецкі расказаў, як арганізавана дзейнасць аддзялення ў гэтым пытанні.
- На тэрыторыі раёна пражывае адзінокіх пажылых людзей (няма дзяцей) - 394 чалавекі; самотна пражываюць (ёсць дзеці) – 1827; адзінокіх інвалідаў, якія не дасягнулі пенсійнага ўзросту, — 99 чалавек; самотна пражываючых інвалідаў, якія не дасягнулі пенсійнага ўзросту) - 48 чалавек. Па тэлефонным званку ў тэрытарыяльны цэнтр (аб'ява з нумарам 21 274 рэгулярна размяшчаецца на старонках раённай газеты), афармляецца заяўка, на дом да адзінокіх грамадзян выязджаюць спецыялісты цэнтра ў любы населены пункт, адкуль паступіў заказ. Калі неабходны лекі, якiя адпускаецца бясплатна, удакладняем дадзеныя чалавека, затым работнік цэнтра ідзе ў паліклініку, выпісвае ў лекара рэцэпт, набывае лекі, пасля мы адвозім медыкаменты па адрасе. Калі патрэбны прадукты, едзем па адрасе заяўкі, бярэм спіс, грошы, купляем прадукты і адвозім назад. З часу пандэміі, з 20 сакавіка па 4 лістапада ўсяго паступіла 92 заяўкі з розных населеных пунктаў нашага раёна. Акрамя прадуктаў і лекаў, 2 заяўкі былі на выпіску дроў.
Запісала Галіна Гамеза. Фота аўтара

