Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

05 Лістапад 2020

Жыхароў Чэрвеньскага раёна запрашаюць у добраахвотныя дружыны

На тэрыторыі Чэрвеньскага раёна зарэгістравана 30 добраахвотных дружын агульнай колькасцю 141 чалавек.

З іх 14 - у сельскай мясцовасці (69 чалавек).

Як распавёў «Раеннаму весніку» намеснік начальніка аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі РАУС Руслан Пракаповіч, з пачатку года з удзелам членаў добраахвотных дружын выяўлена 12 правапарушэнняў. З іх 8 - знаходжанне ў грамадскім месцы ў нецвярозым стане, 3 - самагонаварэнне, 1 - парушэнне правілаў дарожнага руху.

Руслан Пракаповіч адзначыў, што дружыннікі ўдзельнічаюць у ахове грамадскага парадку (у тым ліку – у выпадках узнікнення надзвычайных сітуацый), жыцця і здароўя грамадзян і іх уласнасці, прафілактыцы і спыненні правапарушэнняў, гарантаванні бяспекі дарожнага руху, пажарнай бяспекі, аховы навакольнага асяроддзя, у навучанні грамадзян асновам бяспечных паводзін у грамадскіх месцах і забеспячэння бяспекі жылля, а таксама – у навучанні прыёмам самаабароны.

Пры ўдзеле ў ахове правапарадку дружыннік мае права патрабаваць ад грамадзян спынення правапарушэнняў або дзеянняў, якія перашкаджаюць выкананню функцый члена добраахвотнай дружыны; спыняць правапарушэнні, затрымліваць і перадаваць супрацоўнікам міліцыі правапарушальнікаў; адбіраць у правапарушальнікаў у адсутнасць супрацоўнікаў праваахоўных і іншых сілавых органаў прылады здзяйснення правапарушэнняў і іншыя прадметы, якія могуць пагражаць яго асабістай бяспецы і бяспецы іншых асоб, з неадкладнай перадачай такіх прадметаў супрацоўнікам праваахоўных і іншых сілавых органаў; уваходзіць у клубы, кінатэатры, на стадыёны, у іншыя грамадскія месцы і памяшканні са згоды ўладальніка або ўпаўнаважанай ім асобы для пераследу правапарушальнікаў або спынення правапарушэнняў; удзельнічаць у ачапленні (блакаванні) участкаў мясцовасці, прапускнога рэжыму пры дзеяннях у надзвычайных сітуацыях, пры спыненні групавых парушэнняў правапарадку, правядзенні масавых мерапрыемстваў, мерапрыемстваў па ахове і абароне дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь, ліквідацыі наступстваў надзвычайных сітуацый; прымяняць да правапарушальнікаў фізічную сілу ў выпадках і межах, прадугледжаных дзеючым заканадаўствам.

Руслан Пракаповіч таксама адзначыў, што жадаючым уступіць у добраахвотную дружыну трэба звяртацца ў Чэрвеньскі РАУС па тэлефоне 52-5-98.

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць