Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

05 Лістапад 2020

«Вучым, гуляючы»: чэрвеньскія ратавальнікі пабывалі ў дзіцячым садку

«Запалкі дзецям не цацка!»— гэта зацвярджэнне было галоўнай тэмай сустрэчы работнікаў МНС з маленькімі выхаванцамі дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці.

Чэрвеньскія ратавальнікі - частыя і доўгачаканыя госці ў дзіцячых садках. Іх галоўная мэта - падчас сустрэч, якія праходзяць у лёгкай, гульнявой форме, растлумачыць малышам, чаму трэба быць заўсёды асцярожнымі з агнём і якую небяспеку ўтойваюць у сабе запалкі, замацаваць веды аб асноўных патрабаваннях пажарнай бяспекі, сфармаваць дысцыплінаванасць і пачуццё адказнасці за свае ўчынкі.

Раніца мінулага аўторка ў дашкольным цэнтры развіцця была сапраўды бяспечнай. Хлапчукі і дзяўчынкі ўсміхаліся, і нават выхавальнікі былі ў прадчуванні чагосці цікавага, бо ўсе ведаюць, што прафілактычная гутарка з прапагандыстамі МНС — гэта не маркотная манка з камячкамі, а вясёлая, цікавая і пазнавальная гульня.

На гэты раз хлапчукі і дзяўчынкі падчас сустрэчы пазнаёміліся з героямі мультфільма «Чароўная кніга МНС» і разам з імі вывучылі правілы бяспечных паводзін.

Усе запомнілі, што гульні з запалкамі небяспечныя. З дапамогай работнікаў МНС малыя ўспаміналі, у якія сітуацыі траплялі Воўк, Заяц, Птушка і Бобр і якія парады давала ім «Чароўная кніга».

Затым дзеткам прапанавалі пагуляць у гульню «Тэлефануем ратавальнікам». Ратавальнікі з задавальненнем пачулі, што малыя ведаюць і нумар 101, і тое, што трэба пры тэлефанаванні сказаць свой адрас, імя, растлумачыць, што адбылося.

Як адзначыла інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Алена Немагай, такія заняткі з дзецьмі вельмі карысныя: «У гульнявой форме з дапамогай вясёлых віктарын мы даем дашкалятам базавыя веды аб бяспецы».

Акрамя ведаў, дзеці атрымалі яшчэ і падаруначкі: размалёўкі і закладкі, якія дапамогуць разам з бацькамі ўспомніць тое, што гаварылася ў садку.

Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Фота Алены Немагай

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць