Аддаючы даніну гістарычным падзеям 1917 года, у Чэрвені ўсклалі кветкі да помніка правадыру сусветнага пралетарыяту Уладзіміру Леніну.
Удзел у мерапрыемстве прынялі прадстаўнікі раённай арганізацыі Камуністычнай партыі Беларусі, працоўных калектываў, грамадскасці.
Сакратар раённай арганізацыі Кампартыі Беларусі Генадзь Завадскі павіншаваў і падзякаваў прысутных за ўдзел ва ўскладанні кветак:
— Сёння вялікае свята, Дзень Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі, вынікам якой стала ўтварэнне Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік. Мы сабраліся тут, каб аддаць даніну павагі чалавеку, які стаяў ля вытокаў яго стварэння.





Начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Лідзія Шчацінка адзначыла актыўную працу ўдзельнікаў мерапрыемства з падрастаючым пакаленнем, якія заўсёды гатовы падзяліцца назапашаным вопытам.
Прысутныя гаварылі аб асноўных гістарычных вехах і падзеях, аб уплыве Кастрычніцкай рэвалюцыі на сусветную гісторыю, аб далейшым развіцці раённай арганізацыі Кампартыі Беларусі і папаўненні яе шэрагаў моладдзю.




