Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

13 Лістапад 2020

На Чэрвеньшчыне ўручаюць узнагароды работнікам сельскай гаспадаркі

З-за неспрыяльнай эпідэмічнай сітуацыі сёлета традыцыйнае раённае мерапрыемства да Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК вырашылі не праводзіць. 

Замест гэтага ўзнагароды пераможцам спаборніцтваў за дасягненне лепшых паказчыкаў на жніве і ў развіцці аграпрамысловага комплексу ў 2020 годзе ўручаюць у працоўных калектывах.

Уручыць знагароды механізатарам Сяргею Хлебародаву і Уладзіміру Колтуну, аператарам машыннага даення кароў Вользе Корзун і Тамары Повышавай, загадчыцы МТФ «Ялча» Валянціне Кошалевай у дзяржаўнае прадпрыемства «Валевачы» прыехалі намеснік старшыні Чэрвеньскага райвыканкама — начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванню Наталля Лявонава і старшыня Чэрвеньскага райкама прафсаюза работнікаў АПК Ларыса Ефіменка

13 11 20 65

Узнагароджанне ў ААТ «10 з’езд Саветаў»

13 11 20 66

Узнагароджанне ў эксперыментальнай базе «Натальеўск»

Са спісам пераможцаў можна пазнаёміцца ў нумары газеты «Раённы веснік» за 14 лістапада.

Фота прадастаўлена Чэрвеньскім райкамам прафсаюза работнікаў АПК

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць