Але ён жа і робіць нас вынаходлівымі! Напрыклад, у мінулыя выхадныя чэрвеньскія знаўцы прымалі ўдзел у эксперыментальным чэмпіянаце.
Гэта быў дарослы чэмпіянат Мінскай вобласці па «Сваёй гульні» ў рэжыме анлайн. Эксперыментальным ён названы таму, што праводзіўся ў такім фармаце ўпершыню. Аматараў вострых інтэлектуальных адчуванняў набралася 16 чалавек. Акрамя Чэрвеня, анлайн-сваяк вырашылі асвойваць гульцы з Барысава, Лагойска, Жодзіна, Клецка, Салігорска і Нясвіжа.
Прыемнай нечаканасцю стала тое, што адразу двое чэрвеньскіх удзельнікаў занялі галоўныя месцы на п'едэстале! Пераможцам стаў дзесяцікласнік чацвёртай школы Павел БАРБУК, серабро таксама ў прадстаўніка Чэрвеня Паўла ПАРФІЯНОВІЧА.
Арганізатараў з БЛIК асабліва ўразіла, што ў рознаўзроставых удзельнікаў выйграў школьнік! Таксама арганізатары адзначылі, што «Павел П. мог бы і выйграць першае месца ў свайго малодшага цёзкі, але даволі шмат мінусіў».

Гэта значыць Павел П. рызыкаваў і агучваў няслушныя адказы, за якія ачкi не дадаюцца, а адымаюцца. А Павел Б., у сваю чаргу, абраў больш стабільную схему гульні, пры якой адказваў толькі са стоадсоткавай упэўненасцю, у выніку чаго не не зрабіў ніводнага мінусу ў фінале.
Кіраўніцтва БЛIК, а таксама ўсе ўдзельнікі раённага клуба інтэлектуальных гульняў «Ігумен» віншуюць нашых выдатных інтэлектуалаў-эксперыментатараў. Хлопцы, мы ганарымся вамі!
Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ

