Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

02 Снежань 2020

Ты не самотны: чэрвеньскі Цэнтр культуры прапануе дабрачынную акцыю

3 снежня — Міжнародны дзень людзей з абмежаванымі магчымасцямі.

Кожны з нас можа падтрымаць іх добрым словам, паказаць, што яны не самотныя. Для гэтага дастаткова хаця б проста адправіць паштоўку.

Раённы цэнтр культуры і вольнага часу прапануе ўсім жадаючым прыняць удзел у акцыі «Так проста быць побач!». У нас у раёне ёсць некалькі адрасоў, напісаўшы па якіх, вы гарантавана створыце камусці хай маленькае, але свята, і падарыце часцінку сваёй душы. Вось гэтыя адрасы сацыяльных устаноў, па якіх жывуць людзі з асаблівасцямі развіцця і абмежаванымі магчымасцямі:

Чэрвеньскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва
223232, Мінская вобласць, г.Чэрвень, вул. Ленінская, д. 38 (супрацоўнікі Цэнтра перададуць сваім падапечным). Чэрвеньскі дом-інтэрнат для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця
223232, Мінская вобласць, г.Чэрвень, вул. Ленінская, 37.

Чэрвеньскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў
223232, Беларусь, Мінская вобл., Чэрвенскі р-н, п. Iндом, вул. Цэнтральная, 4.

Чэрвеньскі філіял Мінскага ПУП «Святлопрыбор» ГА «Белтыз»
223210 Мінская вобласць, г.Чэрвень, вул. Гарбачова, 15.

Не забывайце, што паштоўку трэба стварыць сваімі рукамі. У прынцыпе, можна было б купіць гатовую, але ж мы - за цяпло сэрцаў!..

Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць