Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

02 Снежань 2020

Маша і ёлка Перамогі: прадстаўніца Чэрвеня ўдзельнічае ва Усерасійскім конкурсе

«...Падчас бамбёжак крохкае шкло наўрад-ці ацалела. Хутчэй за ўсё, ёлку ўпрыгожвалі цацкі з пап'е-машэ, на галінкі клалі кавалачкі ваты, вешалі шышкі, а калі моцна пашанцуе — цукеркі-карамелькі».

Так ўяўляе ёлку часоў Вялікай Айчыннай вайны юная червенская мастачка.

Машы ПЕНКРАТ - чатырнаццаць. Яна займаецца маляваннем у Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі. Свой малюнак для Усерасійскага дзіцячага конкурсу «Намалюй ёлку Перамогі» Маша назвала «Сімвал вечнага жыцця». Вось што яна распавяла пра тое, як узнікла ідэя сюжэту:

- На адным з заняткаў наш педагог Анастасія Вячаславаўна Трэніна прынесла навагоднія ёлачныя цацкі: прыгожыя шары, бліскучыя ледзяшы, фігуркі Дзеда Мароза і Снягуркі. Анастасія Вячаславаўна распавяла, што пластыкавыя цацкі з'явіліся не так даўно. Да гэтага цацкі былі шклянымі, а яшчэ раней - з ваты і пап'е-машэ. Калі мы з хлопцамі трымалі ў руках гэтыя старыя шкляныя цацкі, то вельмі баяліся іх выпусціць. Потым мы разам вырашылі прыняць удзел у конкурсе пра «Ёлка Перамогі». Мы паразважалі, што падчас вайны заставалася трохі шкляных ёлачных цацак, бо падчас бамбёжак крохкае шкло наўрад-ці ацалела. Хутчэй за ўсё, ёлку ўпрыгожвалі цацкі з пап'е-машэ, на галінкі клалі кавалачкі ваты, вешалі шышкі, а калі моцна пашанцуе — цукеркі-ледзянцы. І ў сваім малюнку я намалявала такую ёлку. Яна магла размяшчацца ў шпіталі. На малюнку салдат трымае ў руках хлопчыка-сіротку і разам яны ўпрыгожваюць навагоднюю ёлку - сімвал вечнага жыцця і светлай будучыні.

Конкурс дзіцячых малюнкаў праводзіць Расійскі Цэнтральны музей Вялікай Айчыннай вайны, ён размешчаны ў Маскве. Галасаванне на «Прыз глядацкіх сімпатый», у якім удзельнічае праца нашай юнай зямлячкі, праводзіцца на сайце музея. Зайсці і прагаласаваць можна па спасылцы.Давайце падтрымаем Машу!

Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць