Саборванне здзяйсняецца для лячэння духоўных і цялесных хвароб, а таксама даруе пакіданне тых грахоў, пра якія чалавек забыўся.
Здзяйсняецца сяміразовым крыжападобным памазваннем ілба, ноздраў, шчок, вуснаў, грудзей і рук верніка асвячоным алеем, якое суправаджаецца чытаннем малітваў, Апостала і Евангелля. Саборванне здзяйсняецца пры цяжкай хваробе на працягу ўсяго года, а Вялікім постам усе вернікі імкнуцца саборвацца. Перад саборваннем можна прымаць ежу. У храме Свяціцеля Мікалая Цудатворца Чэрвеня саборваннi будуць праходзіць у наступныя дні:
4 снежня, у пятніцу, у 10.20, пасля літургіі.
5 снежня, у суботу, у 10.20, пасля літургіі.
12 снежня, у суботу, у 10.20, пасля літургіі.
19 снежня, у суботу. у 10.20. пасля літургіі.
Пасля саборвання вернікі імкнуцца паспавядацца (калі не паспавядаліся да гэтага) і прычасціцца.
Наталля Лазоўская, рэгент храма Свяціцеля Мікалая Цудатворца
Здымак узяты з адкрытых інтэрнэт-крыніц

