Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

03 Снежань 2020

Эла Барысава: «Мы дапамагаем дзецям стаць асобай»

У Чэрвеньскім доме-інтэрнаце для дзяцей інвалідаў і маладых інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця пражывае 272 чалавекі.

У мінулым годзе дадалося 23 чалавекі рознага ўзросту і рознага дыягназу. У гэтым годзе з прыбыўшых 24-х чалавек - 22 дзеці да 18 гадоў з сем'яў, прытулкаў, дамоў інтэрнатаў.

З усёй колькасці пражываючых - 97 дзяцей да 18 гадоў. Сярод іх 6 - сіроты, 55 - сацыяльныя сіроты, дзеці, якія засталіся без апекі бацькоў у сілу розных прычын.

Для 63 выхаванцаў у інтэрнаце арганізавана навучанне па розных праграмах спецыяльнай адукацыі. Адзін з выхаванцаў у гэтым годзе паступіў у Капыльскі дзяржаўны каледж, будзе атрымліваць адукацыю па спецыяльнасці «слесар па рамонце сельгасмашын і абсталявання». За апошнія пяць гадоў - гэта шосты чалавек, які адправіўся з дома-інтэрната ў звычайнае дарослае самастойнае жыццё. Адзін з гэтых хлопцаў скончыў Чэрвеньскі будаўнічы ліцэй, зараз служыць у войску, адзін працуе ў сельскай гаспадарцы, яшчэ адна былая выхаванка жыве ў Баранавічах і працуе на швейнай вытворчасці.

-База нашай установы дазваляе арганізаваць шырокі набор рэабілітацыйных мерапрыемстваў, распавяла раённай газеце дырэктар Чэрвеньскага дома-інтэрната Эла Барысава, - Гэта: гуртковая праца, занятак працатэрапіі, фізкультурай, развіццё творчых навыкаў. У доме-інтэрнаце працуе 12 гурткоў, у ліку якіх - спартыўныя, танцавальныя, выяўленчыя, кампутарныя, дэкаратыўна-прыкладнога напрамку, дамаводства. Ёсць нават «Клуб аматараў футбола». Вядзе яго Дарагуж Уладзімір Уладзіміравіч. Хлопцы гуляюць у футбол на пляцоўцы, глядзяць матчы сусветнага ўзроўню, абмяркоўваюць вынікі, дзеляцца ўражаннямі.

У той час, калі падлеткі займаюцца вучэбнай дзейнасцю, з маладымі інвалідамі працуе працаінструктар. Арганізавана работа «Адукацыя для людзей 18+». Ёсць у доме-інтэрнаце і пражываючыя з моцнай ступенню страты здароўя. Гэтым людзям патрэбен пастаянны догляд, клапатлівае абслугоўванне, медыцынская дапамога.

У доме-інтэрнаце моцная медыцынская база. Рэабілітацыйныя мерапрыемствы праводзяцца на вельмі высокім узроўні. Гэта і масаж, і лячэбная фізкультура, і фізіятэрапія, і святлолячэнне. Маецца кабінет Гроса - трэнажоры, якія дазваляюць развіваць рухальную актыўнасць у дзяцей з ДЦП.

Ёсць для рэабілітацыі ляжачых інвалідаў 6 вертыкалізатараў, якія дапамагаюць такім хворым паступова прымаць вертыкальнае становішча і задзейнічаць як мага больш цягліц.

На добраўпарадкаваных пляцоўках пад навесамі ўстаноўлена 11 розных трэнажораў на вуліцы. Ёсць вялікі батут, баскетбольныя, валейбольныя, футбольныя пляцоўкі. Тыя, каму па медыцынскіх паказчыках можна займацца фізічнымі нагрузкамі, вельмі актыўна праводзяць час прагулак. На тэрыторыі інтэрната ёсць 6 ценявых альтанак - 2 для размяшчэння на свежым паветры ў добрае надвор'е ляжачых хворых (памерам 6 * 6), 2 - для калясачнікаў, 2 - для актыўных заняткаў (памерамі 6 * 4). Набыць матэрыялы і ўсталяваць іх нам дапамагла міжнародная дабрачынная арганізацыя «Барынскi Чарнобыльскі праект», які ўзначальвае даўні сябар дома-інтэрната Лім О*Мара з Ірландыі.

У гэтым годзе пачнем праводзіць бальнеятэрапію, гэта воднае лячэнне мінеральнымі водамі і лячэбнымі гразямі, а таксама падводны масаж і жамчужныя ванны. Фiзiамедсястра прайшла навучанне, закуплена неабходнае абсталяванне.

Самае галоўнае ў нашай дзейнасці - гэта якаснае аказанне шырокага спектру сацыяльных паслуг. Гэта і кансультацыйна-інфармацыйныя, сацыяльна-бытавыя, педагагічныя, пасрэдніцкія (паслуга па забеспячэнні правядзення псіхолага-медыка-педагагічнага абследавання). Запатрабаванай стала паслуга сацыяльнай перадышкі для бацькоў дзяцей-інвалідаў, якія жывуць у сем'ях. Ажыццяўляецца па запыце да 28 дзён.

У 2019 годзе гэтай паслугай скарысталіся 9 сем'яў, у 2020 - з-за пандэміі толькі 7.

Работа, якая праводзіцца з боку ўсяго калектыву нашых работнікаў, клопат, увага, жаданне навучыць і дапамагчы прыносяць вынікі. Нашы выхаванцы пад кіраўніцтвам педагогаў і выхавальнікаў прымаюць самы актыўны ўдзел у розных фестывалях, конкурсах, спаборніцтвах. І атрымліваюць прызавыя месцы. Мяркуйце самі:

2016 год - 3 залатыя, 1 сярэбраны і 2 бронзавыя медалі ў рэспубліканскіх спаборніцтвах па плаванні; 1 месца ў рэспубліканскім спаборніцтве па футболе; 1 месца ў рэспубліканскім аглядзе-конкурсе на лепшую пастаноўку культурна-масавай работы; 2 месца ў сацыяльна-эканамічным спаборніцтве па выніках працы на абласным узроўні; 1 месца ў абласным музычным фестывалі мастацкай самадзейнасці «Нацыянальныя традыцыі нашага краю»; 2 месца ў абласным конкурсе на лепшую пастаноўку работы па абслугоўванню пражываючых у інтэрнаце.

2017 год - 2 агульнакаманднае месца ў рэспубліканскіх спаборніцтвах па плаванні; 3 месца ў Міжнародным фестывалі творчасці дзяцей і маладых людзей з інваліднасцю «Мары спраўджваюцца»; 2 месца ў рэспубліканскім турніры па баскетболе ў рамках Еўрапейскага тыдня баскетбола ФІБА-СОЕЕ; дыплом 2 ступені ў рэспубліканскім конкурсе творчых працоўных калектываў «Новыя імёны».

2018 год - сярэбраны медаль у рэспубліканскіх спаборніцтвах па плаванні; 1 месца ў Міжнародным фестывалі творчасці дзяцей і маладых людзей з інваліднасцю «Мары спраўджваюцца»; 1 месца ў сацыяльна-эканамічным спаборніцтве па выніках працы на абласным узроўні; 1 месца сярод дамоў-інтэрнатаў у абласным аглядзе-конкурсе па добраўпарадкаванні; 1 месца ў абласным конкурсе прафесійнага майстэрства «Аўтамен»; 1 месца ў аглядзе-конкурсе на лепшую арганізацыю работы па ахове працы на раённым узроўні.

2019 год - сярэбраны медаль у рэспубліканскіх спаборніцтвах па плаванні; 7 Дыпломаў па трох відах спорту ў рэспубліканскай спартакіядзе для выхаванцаў дамоў-інтэрнатаў з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця; 1 месца ў сацыяльна-эканамічным спаборніцтве па выніках працы на абласным узроўні.

2020 год - 2 сярэбраныя медалі, 4-ае агульнакаманднае месца ў рэспубліканскіх спаборніцтвах па плаванні; 2 месца ў абласным дыстанцыйным арт-конкурсе да Дня маці «Радзімы каханай куток»; асабістыя дадзеныя дырэктара ўстановы занесены на Дошку Пашаны Міністэрства працы і сацыяльнай абароны РБ па выніках працы за 2019 год.

З-за пандэміі многія праекты і фестывалі рэалізоўваюцца дыстанцыйна. Нішы выхаванцы прынялі ўдзел у штогадовым Міжнародным фестывалі «Мары спраўджваюцца». Падрыхтаваны танец, зняты відэаролік і адпраўлены журы фестывалю.

Таксама адправілі работы двух выхаванцаў на абласную віртуальную выставу «Мой свет у фарбах». Наша пераможца дыстанцыйнага арт-конкурсу атрымала прэмію ў памеры 150 рублёў, на якія з дапамогай выхавацеля ў крамах набыла сабе рэчы, якія выбрала сама.

Дом-інтэрнат і сярэдняя школа №3 Чэрвеня яшчэ ў 2014 годзе арганізавалі праект «Мы розныя, мы роўныя». Цяпер ён набыў новы дэвіз: «Адзінства непадобных». Хлопцы са школы і інтэрната сустракаліся на тэрыторыях дзвюх устаноў, хадзілі адзін да аднаго ў госці з канцэртамі, выступамі, падарункамі. Спачатку цяжка было, але потым дзеці з трэцяй школы пранікліся да лёсаў выхаванцаў, даведаліся пра іх больш, пасябравалі. Паступова наладзіліся вельмі цесныя сяброўскія сувязі. Хлопцы з горада прыходзілі пагуляць у настольны тэніс, марскі більярд «Новус», аб якім упершыню пачулі і навучыліся гуляць у інтэрнаце. Зараз, па зразумелых прычынах, зносіны толькі віртуальныя.

Апошнія два гады, дзякуючы Чарнобыльскаму Барынскаму праекту, нашы дзеці маюць магчымасць адпачываць у аздараўленчым лагеры «Верас» аддзела адукацыі. У мінулым годзе там пабывалі 10 чалавек, у гэтым - 12. Водгукі хлопцаў - самыя лепшыя.

Вялікую дапамогу ў падрыхтоўцы да розных спаборніцтваў нам аказвае наш ФАК. На бязвыплатнай аснове даюць нам магчымасць трэніравацца і ў басейне, і на спартыўных пляцоўках. Трэніруюць і суправаджаюць рабят выхавальнікі Вольга Пракаповіч і Анатоль Іваноў. Псіхолаг інтэрната Кацярына Пікулік цесна супрацоўнічае з міжнароднай арганізацыяй «Свет без межаў» у рамках праекта «Ведаць, каб дапамагаць», які займаецца абаронай правоў людзей з інваліднасцю. Яна праводзіць інфармацыйную працу па гэтай тэматыцы і з працаўнікамі, і з выхаванцамі.

Нават у няпростую сітуацыю з пандэміяй, мы адкрыты для супрацоўніцтва. У каго ёсць жаданне, таго не спыняць цяжкасці.

Трэці год запар праходзіць сацыяльны дабрачынны праект «Крылы шчасця». Кампанія «СК хайнiкс Мэмары- Солюшнс Усходняя Еўропа», рэзідэнт Парку высокіх тэхналогій даўно ўжо супрацоўнічае з нашым домам-інтэрнатам. У 2018 годзе яны арганізавалі для выхаванцаў дамоў-інтэрнатаў паказ у Палацы рэспублікі, у мінулым годзе - у сталічным цырку. З 12 па 17 кастрычніка гэтага года гэта кампанія арганізавала ў нас розныя мерапрыемствы: анлайн праводзіліся відэа ўрокі з майстар-класамі па размалёўцы закладак і бірулек, афармленне фотазоны (самастойнае размалёўванне) і правядзенне фотасесіі. Усе выхаванцы атрымалі «чарадзейныя» заплечнікі з падарункамі - пернікі і падушкі ў выглядзе сонейка.

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць