Звычайная дыстыляваная вада замярзае пры адмоўнай тэмпературы, гэта можа прывесці да выхаду з ладу амывальнiка вашага аўтамабіля і зрабіць Вас бездапаможным на бруднай або заснежанай дарозе. Куды больш небяспечная сітуацыя, калі вадкасць замярзае на лабавым шкле аўтамабіля пры моцным патоку сустрэчнага паветра, у выніку чаго на шкле ўтворыцца ледзяная скарынка, якая перашкаджае агляду. Сёння аўтамабілісты выкарыстоўваюць спецыяльныя вадкасці для чысткі шкла, якія дапамагаюць хутка і без асаблівых высілкаў справіцца з дадзенай праблемай. На дадзены момант рынак прапануе велізарную разнастайнасць амывайных вадкасцяў розных вытворцаў і найменняў.
Пры куплі шкламыйнай вадкасці варта ўважліва паставіцца да яе выбару. Вадкасць павінна адпавядаць шэрагу патрабаванняў:
- яна не павінна пакідаць пацёкаў, налётаў і вясёлкавых плёнак;
- не павінна замярзаць пры адмоўных тэмпературах, пазначаных на этыкетцы;
- павінна быць нейтральнай да лакафарбавага пакрыцця кузава, гумовых і пластмасавых дэталяў;
- змываць рэшткі хімічна ўстойлівага дарожнага бруду;
- быць бясшкоднай для здароўя вадзіцеля і пасажыраў.
У адпаведнасці з «Адзінымi санітарна-эпідэміялагічнымi і гігіенічнымi патрабаваннямi да тавараў, якія падлягаюць санітарна-эпідэміялагічнаму нагляду» кантролю)», зацв. Рашэннем Камісіі Мытнага саюза №299 ад 28.05.2010 г. устаноўлены дапушчальны ўзровень метанолу не больш за 0,05%.
Звяртаем Вашу ўвагу, што шклоамывальную вадкасць варта набываць толькі ва ўстаноўленых месцах гандлю. Выбіраючы амываючыю вадкасць, варта звярнуць асаблівую ўвагу на яе знешні выгляд і ўпакоўку: каністра (пляшка, бутля) павінна быць герметычна зачынена, пажадана, каб тара была празрыстая, этыкетка на ёй павінна быць роўна налепленая і ўтрымліваць максімум інфармацыі, тэрміны прыдатнасці, склад, прызначэнне, звесткі аб вытворцы з указаннем адрасу, назвай прадукцыі, меры засцярогі. Таксама добры знак, калі гарлавіна мае мембрану - гэта дадатковая абарона ад падробак.
Урач-гігіеніст аддзела гігіены
ГУ «Чэрвеньскі РЦГiЭ» Качэрга Е. В.

