Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

04 Снежань 2020

АПА не спіць: у Чэрвені пажарны апавяшчальнік дапамог выратаваць пенсіянерку

Увечары 3 снежня 84-гадовая жыхарка Чэрвеня, як звычайна, вытапіла печ і легла спаць.

Аднак неўзабаве яе разбудзіў пранізлівы сігнал аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка (АПА).

Пакой быў напоўнены з'едлівым дымам. У разгубленасці жанчына патэлефанавала на «102» у міліцыю, а ўжо адтуль яе просьбу аб дапамозе аператыўна перадалі ў раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях.

Як распавёў «Раеннаму весніку» інжынер інспекцыі нагляду і прафілактыкі Чэрвеньскага РАНС Кірыл Бажко, прыбыўшыя ратавальнікі вывелі пенсіянерку з пакоя на веранду і перадалі медыкам. На шчасце, шпіталізацыя ёй не спатрэбілася.

- Праблема ўзнікла з-за таго, што жанчына рана закрыла люхту ў печы, і дым пайшоў праз топачную дзверцу ў памяшканне, - паведаміў Кірыл Бажко. – Дарэчы, усталяванаму ў доме АПА ўжо 15 гадоў, але, як бачым, ён захаваў працаздольнасць. Галоўнае было - своечасова мяняць батарэйку, што і рабіў абслугоўваючы пенсіянерку сацыяльны работнік.

Фота РАНС

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць