Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

04 Снежань 2020

Старшыня чэрвенскай арганізацыі ветэранаў наведаў пенсіянера, які страціў зрок

Жыхар Чэрвеня Іван ТРУС - аднагодак Вялікай Айчыннай: нарадзіўся 1 ліпеня 1941 года.

Шчасна перажыў ваеннае ліхалецце, хлапчуком атрымаў калецтва ужо пасля таго, як адгрымелі баі. Гуляючы з разарваўшайся гранатай, ён пазбавіўся зроку і трох пальцаў на руцэ.

Сёння, 3 снежня, у Міжнародны Дзень інвалідаў, сям'ю Івана Аляксеевіча і Валянціны Канстанцінаўны Трус наведаў старшыня раённай ветэранскай арганізацыі Іван Ладуцька. Ён распытаў пра жыццё, клапатліва пацікавіўся здароўем пажылых пенсіянераў і тым, ці патрэбна якая-небудзь дапамога. А яшчэ Іван Фёдаравіч прывёз з сабой падарунак, бо заўтра ў гэтай пары - выдатная дата: шэсцьдзесят гадоў сумеснага жыцця!

Да віншаванняў далучыліся загадчык сектара сацыяльнай падтрымкі і сацыяльнага забеспячэння ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Інэса Семчанка і сацыяльны работнік Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Марыя ДРАЖНЮК.

...Калі Ваня аслеп, яго мама ўвесь час плакала, шкадуючы сыночка. Нават калі ён скончыў восем класаў у спецшколе, яна ўсё не верыла, што яе Ванюшка знойдзе сваё месца ў жыцці. Але не з таго цеста быў зроблены хлопец, каб здацца і залегчы на печы, у бацькоўскай хаце. «Не плач па мне, мама, - сказаў ён цвёрда. - Я буду побач з такімі, як сам. Буду працаваць. Выйду ў людзі. Усё добра ў мяне будзе, не плач!» А сёння ў яго, чыё жыццё калісці пасля вайны спрабавала перакрэсліць здрадлівая страшная «цацка» - трое дзяцей, пяць унукаў і сем праўнукаў, 41 год працоўнага стажу, клопат і любоў вернай жонкі і павага ў грамадстве.

Больш падрабязны матэрыял пра Івана Аляксеевіча, яго волю да жыцця, цвёрды характар і кахаючае сэрца чытайце на наступным тыдні на сайце і ў друкаваным варыянце «Раённага весніка».

Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Фота аўтара

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць