Як распавяла “Раённаму весніку” намеснік кіраўніка Чэрвеньскага лясгаса па ідэалагічнай рабоце Жанна Чарнавец, з 21 да 31 снежня на ёлачных базарах (непадалёк ад крамы “Трыо” па вуліцы Барыкіна ў Чэрвені і на плошчы ў Смілавічах) будуць прадаваць елкі ў кадках. Кожны пакупнік такога дрэва атрымае памятку па догляду за ім.

Таксама падчас акцыі Чэрвеньскі лясгас падорыць па навагодняму дрэву ўстановам адукацыі раёна. Лесаводы разлічваюць, што гэта паспрыяе экалагічнаму выхаванню дзяцей і моладзі.

