Яго правядзенне стала магчымым дзякуючы рэалізацыі праекта «Беларусь: меры па рэагаванні на ўспышку COVID-19.
На мерапрыемстве прысутнічалі валанцёры раённых арганізацый Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа, трэнер-валанцёр па псіхасацыяльнай падтрымцы Ніна Мікалаеўна Учаева, якая праводзіла трэнінг. З прывітальным словам да ўдзельнікаў мерапрыемства звярнулася старшыня Мінскай абласной арганізацыі БТЧК Людміла Сяргееўна Мусенкова. Ад усяго сэрца яна падзякавала валанцёрам Чырвонага Крыжа за іх працу ва ўмовах складанай эпідэміялагічнай абстаноўкі.
Трэнінг складаўся з 5 модуляў, у якіх разглядаліся крызісныя падзеі і аспекты псіхасацыяльнай падтрымкі, стрэс і псіхалагічная адаптацыя, псіхасацыяльная падтрымка на ўзроўні супольнасцяў, першая псіхалагічная дапамога і пытанні падтрымання камунікацыі, аказанне падтрымкі добраахвотнікам і супрацоўнікам.
Завяршылася мерапрыемства ўручэннем памятных падарункаў ад Мінскай абласной арганізацыі БТЧК. Лепшыя валанцёры па працы ва ўмовах COVID атрымалі іміджавыя заплечнікі «Далучайся да чырвонайкаманды».

