Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
21 Снежань 2020

У раённым краязнаўчым музеі адкрылася выстава «Зімовыя матывы»

На дварэ – то снег, то дождж. А ў выставачнай зале Чэрвеньскага раённага краязнаўчага музея пануе сапраўдны зімовы настрой, які стварылі выхаванцы Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі імя Хаіма Суціна г.п.Смілавічы.

– З 14 снежня ў нас працуе выстава “Зімовыя матывы”, – распавядае дырэктар музея Алена Забаронак. – На ёй прадстаўлены 33 работы юных смілавіцкіх творцаў. Гэта – карціны, якія выкананы гуашшу, акварэллю і з выкарыстаннем воўны, а таксама – вырабы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ў рознай тэхніцы: выпальванне па дрэву, шыццё, дэкупаж. Усе яны аб’яднаныя навагодняй і каляднай тэматыкай. У работах увасоблены фантазіі і ўяўленні гурткоўцаў пра ўлюбёныя зімовыя святы…

Неспрыяльная эпідэмічная сітуацыя не дала магчымасці зладзіць ўрачыстае адкрыццё выставы. Але першыя наведвальнікі ўжо акунуліся ў казачную атмасферу экспазіцыі, з яе Калядоўшчыкамі і Лесавічкамі, Снегавіком і Ялінкамі. А на наступным тыдні тут чакаюць арганізаваныя экскурсійныя групы.

Як паведаміла Алена Забаронак, бліжэйшым часам выстава дапоўніцца маляўнічай фотазонай з прыгажуняй-ёлкай, імправізаванай лавачкай і зіхоткімі гірляндамі. Каб у кожнага, хто завітае сюды, засталася доўгая добрая памяць пра “Зімовыя матывы” ў музеі.

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць