Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

28 Снежань 2020

Навучэнец Чэрвеньскай СДЮШАР атрымаў у падарунак мяч ад губернатара

Не зусім звычайным выдаўся сённяшні пачатак трэніроўкі ў юных футбалістаў Чэрвеньскай СДЮШАР 2008-2009 гадоў нараджэння.

Да іх завітаў начальнік галоўнага ўпраўлення спорту і турызму Мінаблвыканкама Яўген Булойчык. Напярэдадні Новага года ён прывёз дзецям падарункі.

Каманда атрымала трэніровачныя мячы ад абласнога выканаўчага камітэта, а дванаццацігадовы навучэнец Мікіта Зыгмантовіч – асабісты падарунак ад губернатара Міншчыны Аляксандра Турчына – мяч славутага англійскага футбольнага клуба “Чэлсі”. Намеснік старшыні Чэрвеньскага райвыканкама Ала Шахоцька таксама ўручыла Мікіце салодкі навагодні падарунак.

Як адзначыў Яўген Булойчык, падораныя мячы – знак падтрымкі кіраўніцтва вобласці таленавітым юным спартсменам.

– На Міншчыне, як і ў цэлым ў краіне, развіццю спорту надаецца адмысловая ўвага, – сказаў ён. – Вось і ў Чэрвені, дзякуючы клопату дзяржавы, пабудавалі цудоўны фізкультурна-аздараўленчы комплекс, новае аблічча набыў стадыён СДЮШАР.

Падчас гутаркі з дзецьмі Яўген Булойчык назваў прысталічную вобласць самым футбольным рэгіёнам краіны. Пацвярджэнне таму – сёлетнія вынікі чэмпіянату Беларусі ў вышэйшай лізе, дзе ўвесь п’едэстал гонару занялі менавіта яе прадстаўнікі – салігорскі “Шахцёр”, барысаўскі БАТЭ і жодзінскае “Тарпеда-БелАЗ”.

Яўген Булойчык нагадаў, што Чэрвеньшчына багатая на футбольныя таленты: сярод іх – тытулаваныя Андрэй Лаўрык і Яўген Яблонскі. Ён выказаў спадзяванне на тое, што і сярод цяперашніх навучэнцаў спартшколы вырастуць футбольныя зоркі. А шчаслівы ўладальнік мяча ФК “Чэлсі” Мікіта Зыгмантовіч згуляе ў англійскай прэм’ер-лізе.

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць