Падсумоўваючы вынікі сезону, капітан “Коласа” Дзмітрый Чысты адзначыў, што сёлетнему поспеху каманды паспрыяла шмат людзей:
– Мы шчыра дзякуем за падтрымку і дапамогу кіраўніцтву раёна, упраўленню па адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, а таксама – дырэктару Чэрвеньскай СДЮШАР Ігару Філічонку, яго намесніку Ліліі Пфейфер і рабочым, якія рыхтавалі стадыён да хатніх матчаў, нашаму шаноўнаму ўрачу Віктару Міхайлавічу Шэлехаву, які, нягледзячы на ўзрост, увесь час быў побач з камандай і рабіў усё магчымае, каб падтрымаць добры фізічны стан ігракоў, нашай “прэсе” – карэспандэнту газеты “Раённы веснік” Ігару Адамовічу, і нашаму вадзіцелю Андрэю Віткоўскаму, з якім мы зручна і камфортна дабіраліся на гульні ў розныя куткі Міншчыны. Асобная ўдзячнасць – нашым адданым балельшчыкам, якія прайшлі поруч з намі гэты няпросты шлях да ўзнагарод.
Каманда “Колас” шчыра віншуе жыхароў раёна з надыходзячым Новым годам! Няхай ён прынясе толькі добрыя весткі і радасныя падзеі!

