Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

05 Студзень 2021

Хто пад Новы год, як дэльфін, плыве: у Чэрвеньскай спартшколе адбыўся турнір па плаванні

Адкрыты навагодні турнір па плаванні стаў сапраўдным святам для юных спартсменаў.

Бо ўдзел у любых спаборніцтвах зараз - рэдкая ўдача, а ўжо пад Новы год - гэта наогул як падарунак!

29 снежня з самай раніцы ў спарткомплексе панавала ажыўленне: «Плывем! Плывём!»- радасна перагаворваліся выхаванцы. Прыехалі ўдзельнікі з іншых гарадоў: Барысава, Валожына і Беразіно. І вось нарэшце доўгачаканы старт, юныя плыўцы дэльфінамі ўваходзяць у ваду і імчацца да сваіх перамог!

Чэрвеньскія хлопцы і трэнеры СДЮШАР па плаванні на гэтым адкрытым турніры даказалі, што нездарма дзень за днём, тыдзень за тыднем вада ў басейне ці ледзь не кіпела ад старанняў хлапчукоў і дзяўчынак. У нашых - шмат прызавых месцаў, ёсць і першыя.

На дыстанцыі 25 метраў вольным стылем 3-е месца заняў Мікіта КРУК, другім стаў Мікалай МАХНАЧ.

Валерыя ВЯСНЯНКА двойчы паднялася на вышэйшую прыступку п'едэстала, яна заняла першыя месцы на дыстанцыях 50 метраў вольным стылем і 50 метраў на спіне.

Двойчы падымаўся на п'едэстал і Глеб ПЕНКРАТ. Ён стаў трэцім на дыстанцыях 50 метраў вольным стылем і 100 метраў комплексным плаваннем.

Аляксандра КЕДЗІЧ паставіла своеасаблівы рэкорд: у яе адразу тры медалі! За 50 метраў на спіне - «золата», за 100 комплексным плаваннем і 50 вольным стылем - «бронза».

Арцём КАРДЫМОН і Карына ЧАРНАВЕЦ сталі трэцімі на дыстанцыі 50 метраў на спіне. Павел НЯХАЙ выйграў «бронзу», плывучы 50 метраў вольным стылем.

Ангеліна КУР'ЯНЧЫК заняла другое месца на дыстанцыі 50 метраў на спіне. А сярод хлопцаў у гэтай жа дысцыпліне не было роўных Іллі ГАЛІНОЎСКАМУ, які заняў першае месца.

Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Фота Ліліi ПФЕЙФЕР

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць