Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

05 Студзень 2021

Дызайн з вогнетушыцелем: у Чэрвені падвялі вынікі конкурсу ад МНС

Перад Новым годам настаўніца Руднянскай школы вырашыла паўдзельнічаць у незвычайным конкурсе.

Калі яе ідэя пачала ўвасабляцца ў жыццё, спатрэбіліся не толькі снегавікі і зялёныя ялінкі, але і вогнетушыцелі.

У рамках акцыі «Бяспечны Новы год» у нашым раёне прайшоў агляд-конкурс «Навагодні дызайн МНС». Праявіць сябе ўдзельнікі маглі ў трох намінацыях: «Навагодняе афармленне кватэры або дома», «Навагодні дэкор вокнаў», «Навагодняе афармленне прысядзібнага ўчастка».

Інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Алена Немагай распавяла аб правілах і ўдзельніках: «Удзельнічалі ўсе ахвотныя, без узроставых і іншых абмежаванняў. Галоўнае - пражываць у прыватным доме ці кватэры. Вітаўся ўдзел сем'яў у поўным складзе, паколькі мэта нашага конкурсу, перш за ўсё, напамін правілаў бяспекі ў пераднавагодні перыяд».

Педагог Руднянскай школы Яна ФУРС абрала намінацыю «Навагодні дэкор вокнаў». Яна прапанавала арыгінальны спосаб іх ўпрыгажэнні да Новага года. Да ажыццяўлення ідэі падключыліся калегі і вучні. Былі выкарыстаны некалькі снегавікоў, маляваныя і сапраўдныя зялёныя ялінкі, папяровыя сняжынкі і гірлянды, а таксама сапраўдныя вогнетушыцелі. У выніку Яна Аляксандраўна атрымала 1 месца ў конкурсе «Бяспечны Новы год», а для школы прыемны бонус — прыгожа і арыгінальна аформленыя вокны.

У намінацыі «Навагодняе афармленне прысядзібнага ўчастка» пераможцам стала сям'я КАЗЕЙ з Чэрвеня. У іх на прысядзібным участку створана калектыўная праца «Ратавальнікі спяшаюцца на дапамогу!»

Як запэўнілі ў РАНС, зусім хутка пераможцы атрымаюць навагоднія падарункі. А самае галоўнае - змогуць прадстаўляць Чэрвеньскі раён у абласным этапе конкурсу.

Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Фота Алены Немагай

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць