У гэты перыяд узмоцнены кантроль за дарожным рухам. Нарады дарожна-патрульнай службы нясуць службу паблізу аб'ектаў гандлю спіртнымі напоямі і забаўляльных устаноў (кафэ, дыскатэкі, сельскія клубы), масавага адпачынку, асабліва ў вячэрні і начны час сутак.
П'янства за рулём, нягледзячы на пастаянную барацьбу з ім, усё яшчэ застаецца нявырашанай праблемай. Алкаголь з'яўляецца адной з найбольш частых прычын дарожна-транспартных здарэнняў і стварае пагрозу для жыцця і здароўя ўсіх удзельнікаў дарожнага руху.
Хворы або стомлены кіроўца аб'ектыўна ацэньвае свой стан і імкнецца не рызыкаваць – праяўляе ўвагу і асцярожнасць, не перавышае хуткасць і не выконвае складаныя манеўры, пры з'яўленні перашкоды на дарозе раней пачынае тармазіць. Нецвярозы ж кіроўца небяспечней - у яго прачынаецца жаданне паказаць прафесіяналізм і запал да ліхацтва. Алкаголь затарможвае цэнтры кары галаўнога мозга, якія кантралююць дзеянні і ўчынкі чалавека. Акрамя рызыкі для свайго жыцця і пасажыраў аўто, нецвярозы кіроўца ўяўляе пагрозу для пешаходаў. Пры з'яўленні небяспекі на дарозе п'яны кіроўца не спяшаецца, бо ўпэўнены ў сваёй дакладнай рэакцый. Але яна запаволена, а каардынацыя рухаў парушана. Яму здаецца, што да пешахода 50 м, а рэальная адлегласць у два разы менш. Аўтааматар лічыць, што імгненна націснуў на тормаз, а на самай справе са спазненнем. Чым больш кіроўца выпіў – тым павольней ён рэагуе.
Між тым, за кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап'янення альбо перадачу права кіравання нецвярозаму кіроўцу, а таксама адмову ад праходжання агляду, дзеючым заканадаўствам прадугледжана пазбаўленне права кіравання ўсімі відамі транспартных сродкаў тэрмінам на 3 гады. Таксама кіроўца атрымлівае штраф ад 50 да 100 базавых велічынь. За паўторнае кіраванне ў стане алкагольнага ап'янення на працягу года правапарушальнік прыцягваецца да крымінальнай адказнасці. Пры гэтым прадугледжана спецыяльная канфіскацыя транспартнага сродку, якім кіравалі ў стане ап'янення, незалежна ад права ўласнасці.
Калі вы бачыце ці ведаеце, што транспартным сродкам кіруе нецвярозы кіроўца, на праезнай частцы знаходзяцца ў стане алкагольнага ап'янення, альбо ўяўляючы сваімі дзеяннямі небяспеку для дарожнага руху пешаход або веласіпедыст, Дзяржаўтаінспекцыя просіць вас неадкладна патэлефанаваць у дзяжурную частку Чэрвеньскага РАУС (можна зрабіць гэта ананімна) па тэлефоне 102. Будзьце ўпэўнены, што Ваш званок не застанецца без увагі і дапаможа захаваць жыццё!
Аляксандр МАНУЛІК,
старшы дзяржаўтаінспектар ДАІ Чэрвеньскага РАУС

