Гэта свята з'яўляецца яркім сведчаннем прызнання грамадствам сацыяльнай значнасці вашай працы, бо менавіта вы працуеце з людзьмі, якія маюць патрэбу ў дапамозе і падтрымцы. Ад вынікаў вашай нялёгкай працы шмат у чым залежаць стабільнасць у грамадстве і вера людзей у сацыяльную справядлівасць.
Жадаем вам моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту, любові і клопату блізкіх, поспехаў у вашай высакароднай працы!
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў

