Прыміце самыя цёплыя і шчырыя віншаванні з нашым прафесійным святам - Днём работнікаў сацыяльнай абароны!
З кожным годам роля сацыяльнай абароны насельніцтва ў жыцці сучаснага грамадства ўзрастае. 2020 год стаў для нашай сістэмы годам напружанай і самаадданай працы ва ўмовах складанай эпідэміялагічнай сітуацыі.
Засцерагаючы нашых пажылых грамадзян і інвалідаў ад каранавiруснай інфекцыі, не лічачыся з уласным камфортам, работнікі стацыянарных устаноў працуюць у рэжыме поўнай ізаляцыі вахтавым метадам.
Дзякуючы падтрымцы работнікаў тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва пажылыя грамадзяне і інваліды забяспечваюцца дома неабходнымі прадуктамі харчавання і лекамі.
Дзякуй, дарагія калегі, за вашу працу ў імя жыцця і здароўя нашых грамадзян!
У гэтым годзе вы сталі прыкладам адказнасці, міласэрнасці, чуласці і прафесіяналізму.
Ад усёй душы жадаю моцнага здароўя, шчасця, поспехаў, дабра і дабрабыту вам і вашым сем'ям!
Міністр працы
і сацыяльнай абароны I. Касцевіч

