Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

05 Студзень 2021

Віншаванне Прэзідэнта Беларусі з Днём работнікаў сацыяльнай абароны

Дарагія сябры!

Прыміце самыя шчырыя і цёплыя віншаванні з прафесійным святам.

Беларусь - сацыяльна арыентаваная дзяржава, якая грунтуецца на прынцыпах справядлівасці, гарантуе неабходную падтрымку кожнай сям'і, кожнаму чалавеку.

Сацыяльныя работнікі абараняюць інтарэсы нашых грамадзян, надаючы шмат увагі тым, хто з-за розных абставінаў не можа сам пра сябе паклапаціцца: людзям з абмежаванымі магчымасцямі, дзецям, старым.

Гэты няпростая штодзённая праца патрабуе ад прадстаўнікоў вашай прафесіі асаблівага цярпення, міласэрнасці, умення суперажываць.

Такія якасці вельмі каштоўныя падчас барацьбы з пандэміяй каранавiруса, калі вы дапамагаеце не толькі ў сілу службовых абавязкаў, але і па клічы сэрца, бескарысліва. Перакананы, што так будзе і надалей.

Ад усёй душы жадаю вам моцнага здароўя, поспехаў ва ўсіх добрых пачынаннях, шчасця і дабрабыту.

Аляксандр Лукашэнка

5 студзеня 2021 года

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць