Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

06 Студзень 2021

Прафесія — абараняць Радзіму: чэрвеньскіх хлопцаў запрашае Ваенная акадэмія

Выбар прафесіі - адказны і складаны этап для маладога чалавека.

Выбраўшы прафесію афіцэра, ты авалодаеш прэстыжнай і запатрабаванай спецыяльнасцю, якая дасць упэўненасць у будучыні. Менавіта такую магчымасць дае Ваенная акадэмія.

Гістарычная даведка

Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь створана ў 1995 годзе на аснове двух вучэльняў - Мінскай вышэйшай ваеннай інжынернай і Мінскай вышэйшай ваеннай каманднай.

Сярод ганаровых выпускнікоў вышэйшага ваеннага інжынернага вучылішча ёсць буйныя ваеначальнікі і кіраўнікі. Гэта генерал арміі В. Карабельнікаў - Герой Расіі, начальнік Галоўнага разведвальнага ўпраўлення Генеральнага штаба Расійскай Федэрацыі; генерал-палкоўнік Б. Чальцоў - начальнік Генеральнага штаба Ваенна-паветраных сіл Расійскай Федэрацыі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Расійскай Федэрацыі; генерал-палкоўнік В. Іваноў, кандыдат ваенных навук, прафесар, начальнік ваенна-дыпламатычнай акадэміі; генерал-палкоўнік М. Лапацін - камандуючы войскамі супрацьпаветранай абароны Узброеных Сіл Украіны; А. Праляскоўскі - міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь з 2009 года па 2014 год; У. П. Пугачоў - пастаянны паўнамоцны прадстаўнік Рэспублікі Беларусь пры статутных і іншых органах СНД).

Праз стацыянарнае навучанне і курсы ўдасканалення афіцэрскага складу прайшлі больш за 3 тысячы чалавек з 16 дзяржаў Еўропы, Азіі, Афрыкі.

Мінскае вышэйшае ваеннае каманднае вучылішча стала пераемнікам Мінскага вышэйшага ваенна-палітычнага агульнавайсковага вучылішча (МВВПАВ), якое пачало адлік сваёй гісторыі 10 мая 1980 года.

За час свайго існавання МВВПАВ ажыццявіла 11 выпускаў і падрыхтавала больш за 1900 афіцэраў. 35 з іх завяршылі вучобу, атрымаўшы залатыя медалі.

Ганаровы выпускнік вучылішча - двухразовы чэмпіён свету С. Мартынаў, які заваяваў на Алімпійскіх гульнях 2012 года ў Лондане залаты медаль у стральбе з малакалібернай вінтоўкі з 50 метраў.

Зліццё дзвюх самастойных ВНУ ў Ваенную акадэмію Рэспублікі Беларусь было абумоўлена неабходнасцю поўнага пераходу на самастойную падрыхтоўку афіцэрскіх кадраў для Узброеных Сіл і іншых сілавых структур. У цяперашні час Ваенная акадэмія ўваходзіць у лік найбуйнейшых ВНУ краіны.

Асноўныя задачы акадэміі:

  1. Падрыхтоўка, перападрыхтоўка і павышэнне кваліфікацыі кадраў для дзяржаўных органаў, падрыхтоўка навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі.
  2. Ажыццяўленне навуковай дзейнасці ў галіне забеспячэння нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь.
  3. Арганізацыя і вядзенне ідэалагічнай працы, у тым ліку арганізацыя і правядзенне прапаганды ваеннай службы сярод моладзі.
  4. Міжнароднае супрацоўніцтва - падрыхтоўка, перападрыхтоўка і павышэнне кваліфікацыі спецыялістаў замежных дзяржаў.

Каго рыхтуюць на факультэтах

Асноўнымі структурнымі падраздзяленнямі акадэміі з'яўляюцца дзесяць факультэтаў, сем з якіх прымаюць абітурыентаў са «школьнай лавы». Да іх адносяцца: агульнавайсковы, сувязі і аўтаматызаваных сістэм кіравання, супрацьпаветранай абароны, ваеннай разведкі, авіяцыйны, унутраных войскаў, ракетных войскаў і артылерыі і ракетна-артылерыйскага ўзбраення.

Пералік спецыяльнасцяў і напрамкаў, на якія будзе ажыццяўляцца набор у 2021 годзе

Найменне спецыяльнасці (напрамку) Тэрмін навучання
Упраўленне мотастралковымі падраздзяленнямі 4 гады
Упраўленне танкавымі падраздзяленнямі 4 гады
Тылавое забеспячэнне войскаў (гаруча-змазачнымі матэрыяламі) 4 гады
Ідэалагічная праца ў падраздзяленнях Узброеных Сіл 4 гады
Практычная псіхалогія ў вайсковай справе 4 гады
Упраўленне падраздзяленнямі ракетных войскаў і артылерыі 4 гады
Эксплуатацыя наземных сістэм узбраення 4 гады
Эксплуатацыя радыётэхнічных сістэм (артылерыі), (зенітных ракетных войскаў), (радыётэхнічных войскаў), (вайсковай супрацьпаветранай абароны) 4 гады
Тэлекамунікацыйныя сістэмы (эксплуатацыя), (радыёэлектронная выведка), (радыёэлектронная барацьба) 4 гады
Эксплуатацыя аўтаматызаваных сістэм апрацоўкі інфармацыі 4 гады
Эксплуатацыя аўтаматызаваных сістэм кіравання 4 гады
Эксплуатацыя сродкаў аналізу і апрацоўкі радыёсігналаў 4 гады
Упраўленне падраздзяленнямі радыёэлектроннай разведкі 4 гады
Упраўленне падраздзяленнямі спецыяльнага прызначэння 4 гады
Упраўленне падраздзяленнямі вайсковай разведкі 4 гады
Упраўленне паветрана-дэсантнымі падраздзяленнямі 4 гады
Эксплуатацыя паветранага транспарту, кіраванне паветраным рухам (франтавая авіяцыя), (вайсковая авіяцыя) 4 гады і
3 месяцы
Упраўленне паветраным рухам, баявое кіраванне авіяцыяй 4 гады
Тэхнічная эксплуатацыя электрасістэм і пілатажныя-навігацыйных комплексаў лятальных апаратаў 4 гады
Тэхнічная эксплуатацыя пілатуемых лятальных апаратаў і іх сілавых установак 4 гады
Тэхнічная эксплуатацыя комплексаў узбраення лятальных апаратаў 4 гады
Авіяцыйныя радыёэлектронныя сістэмы (бартавыя), (наземныя) 4 гады
Упраўленне падраздзяленнямі ўнутраных войскаў 4 гады

Навучанне і перспектывы

Навучанне ў Ваеннай акадэміі ажыццяўляецца толькі па дзённай форме атрымання адукацыі за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту.

У Ваеннай акадэміі створаны ўсе ўмовы, каб вы сталі высокаадукаваным і ўсебакова развітым чалавекам. Заняткі з курсантамі праводзіць высокакваліфікаваны прафесарска-выкладчыцкі склад, з іх 216 з навуковымі ступенямі і званнямі, у тым ліку 12 дактароў навук. Многія носяць ганаровыя званні заслужаных дзеячаў навукі і тэхнікі, заслужаных работнікаў вышэйшай школы, заслужаных вынаходнікаў і рацыяналізатараў.

У бібліятэцы Акадэміі - больш за 600 тысяч экзэмпляраў тэхнічнай, спецыяльнай і мастацкай літаратуры, падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў, ёсць чытальныя залы для самастойнай і пазааўдыторнай працы.

Спартыўная база абсталявана сучаснымі вучэбна-трэніровачнымі комплексамі і трэнажорамі, арганізавана праца многіх спартыўных секцый.

У час навучання курсанты дадаткова праходзяць праграму падрыхтоўкі вадзіцеля катэгорыі «С» з наступным атрыманнем вадзіцельскіх пасведчанняў на кіраванне транспартным сродкам.

Курсанты 1-га і 2-га курсаў размяшчаюцца ў казармах, старшакурснікі (3-4 курсы) - у добраўпарадкаваных інтэрнатах.

На практычную падрыхтоўку курсантаў адводзіцца каля 60% навучальнага часу. Для развіцця практычных навыкаў пры вывучэнні ўзбраення і ваеннай тэхнікі ў Ваеннай акадэміі інтэнсіўна выкарыстоўваюцца трэнажоры.

Зрабіўшы выбар на карысць прафесіі афіцэра, падчас навучання курсанты знаходзяцца на поўным дзяржаўным забеспячэнні (рэчавым, харчовым і грашовым). На сённяшні дзень стыпендыя курсанта складае ад 369 да 450 беларускіх рублёў (без надбавак) у залежнасці ад курсу навучання, дадаткова выплачваецца штогадовая матэрыяльная дапамога ад 607 беларускіх рублёў.

Пасля атрымання вышэйшай адукацыі ўсім выпускнікам гарантуецца працаўладкаванне, годная аплата працы, магчымасці для прафесійнага і кар'ернага росту, сацыяльныя гарантыі.

Абітурыент

Калі вы грамадзянін Рэспублікі Беларусь ва ўзросце ад 17 да 21 года (грамадзянская моладзь) і хочаце стаць высокаадукаваным чалавекам, авалодаць прэстыжнай і запатрабаванай спецыяльнасцю - смела паступайце ў Ваенную акадэмію!

Для паступлення неабходна да 1 красавіка года паступлення звярнуцца ў ваенны камісарыят раёна (горада) па месцы жыхарства і прайсці прафесійны адбор, дзе ацэньваецца стан здароўя, узровень фізічнай падрыхтоўкі, прафесійна-псіхалагічная прыдатнасць.

Уступныя іспыты праводзяцца ў форме цэнтралізаванага тэсціравання па рускай (беларускай) мове, матэматыцы і:

для тых, хто паступае на спецыяльнасці «ідэалагічная праца ў падраздзяленнях Узброеных Сіл», « Практычная псіхалогія ў вайсковай справе», «Упраўленне падраздзяленнямі ўнутраных войскаў» - па гісторыі Беларусі;

для тых, хто паступае на астатнія спецыяльнасці – па фізіцы.

Прафесійны адбор абітурыентаў праводзіцца камісіямі ваенных камісарыятаў (ваеннай навучальнай установы) па прафесійным адборы кандыдатаў, склад і тэрміны працы якіх вызначаюцца міністрам абароны.

Вызначэнне ўзроўню агульнаадукацыйнай падрыхтоўкі праводзіцца ў форме цэнтралізаванага тэсціравання па рускай (беларускай) мове, матэматыцы і:

для тых, хто паступае на спецыяльнасці «ідэалагічная праца ў падраздзяленнях Узброеных Сіл», « Практычная псіхалогія ў вайсковай справе», «Упраўленне падраздзяленнямі ўнутраных войскаў» - па гісторыі Беларусі;

для тых, хто паступае на астатнія спецыяльнасці – па фізіцы.

Прадстаўленне абітурыентамі дакументаў у прыёмную камісію Ваеннай акадэміі ажыццяўляецца ў тэрміны, якія ўстанаўліваюцца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь, як правіла, у ліпені.

Залічэнне абітурыентаў у Ваенную акадэмію праводзіцца на аснове агульнай сумы балаў, указаных у сертыфікатах цэнтралізаванага тэсціравання, праведзенага
у Рэспубліцы Беларусь у год прыёму або ў годзе, папярэднічаючам году прыёму, па прадметах уступных выпрабаванняў і сярэдняга бала дакумента аб адукацыі.

Падрыхтоўка да паступлення

У Ваеннай акадэміі функцыянуюць падрыхтоўчыя курсы па рэалізацыі адукацыйных праграм падрыхтоўкі асоб да паступлення ва ўстановы адукацыі Рэспублікі Беларусь. Працягласць навучання 8 і 4 месяцы, 2,5 тыднi.

Методыка выкладання прадметаў на курсах пастаянна ўдасканальваецца, каб адказваць інтарэсам катэгорый патэнцыйных слухачоў з рознымі ўзроўнямі агульнаадукацыйнай падрыхтоўкі.

На занятках выкарыстоўваюцца розныя метадычныя матэрыялы, праводзіцца трэніровачнае тэставанне і разбор тэставых заданняў. Заняткі са слухачамі, якія навучаюцца па праграмах падрыхтоўчых курсаў, вядуць высокакваліфікаваныя выкладчыкі, рэкамендаваныя кафедрамі акадэміі, а таксама вядучыя выкладчыкі з адукацыйных устаноў, якія маюць вялікі практычны вопыт.

Адукацыйны працэс на падрыхтоўчых курсах грунтуецца на наступных прынцыпах: высокая эфектыўнасць навучання; адаптацыя заняткаў да індывідуальных асаблівасцяў навучэнцаў; прыярытэт актыўных форм працы.

Рэквізіты Ваеннай акадэміі

Адрас: 220057, г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 220.

Тэлефон прыёмнай камісіі: (8 017) 287 49 22.

Web-сайт: varb.mil.by − афіцыйны сайт Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь.

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць