Тут слухаюць, пытаюцца, аналізуюць, выяўляюць найбольш вострыя праблемы і спрыяюць іх вырашэнню. А яшчэ — вывучаюць грамадскае меркаванне па найважнейшых грамадска-палітычных пытаннях.
- Безумоўна, грамадскія прыёмныя - гэта не толькі яшчэ адна магчымасць для дыялогу ўлады і народа, але і спосаб аператыўнага вырашэння актуальных праблем, — адзначае старшыня Чэрвеньскай раённай арганізацыі грамадскага аб'яднання «Белая Русь» Марына Патапенка. — Усе паступаючыя пытанні, якія немагчыма вырашыць падчас прыёму, накіроўваюцца для далейшага разгляду ў кампетэнтныя дзяржаўныя органы. Грамадзяне актыўна ўдзельнічаюць у працы прыёмнай, уносяць прапановы па развіцці эканомікі, сацыяльнай сферы, а таксама падымаюць і іншыя праблемы — ад жыллёва-бытавых, якія тычацца адной сям'і, да больш глабальных. Ні адзін зварот не застанецца без увагі.
У апошні час сярод зваротаў грамадзян менш скаргаў, усё больш людзей прапануюць сацыяльна значныя праекты і ўносяць канструктыўныя прапановы па паляпшэнні жыцця ў краіне. Досвед працы ў грамадскіх прыёмных і інфармацыя, атрыманая праз іх, дазваляюць праводзіць якасны маніторынг грамадскай думкі, абагульненне і аналіз атрыманых звестак.
Напрыклад, ад грамадзян раёна з пачатку працы прыёмнай паступілі пытанні, якія тычацца добраўпарадкавання населеных пунктаў, парадку індэксацыі чэкаў «Жыллё», тэрмінаў наступлення адміністрацыйнай адказнасці непаўналетніх, па змене падатковай палітыкі. Па сутнасці зададзеных пытанняў адказнымі асобамі дадзены тлумачэнні, запланаваны мерапрыемствы, аказана дапамога.
Пачатак 2021 года будзе адзначаны найважнейшай падзеяй у жыцці нашай краіны: прадстаўнікі ўсіх рэгіёнаў Беларусі - людзі розных сацыяльных груп, прафесій і ўзростаў — абмяркуюць актуальныя пытанні жыцця дзяржавы і грамадства, падвядуць вынікі мінулай пяцігодкі, выпрацуюць стратэгію далейшага развіцця Рэспублікі на Усебеларускім народным сходзе.
Галіна Гамеза
Выява выкарыстана ў якасці ілюстрацыі

