Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

12 Студзень 2021

«Шасціснопскія сваякі» святкуюць 10-гадовы юбілей

У 2021 годзе выдатнаму калектыву Чэрвеньскага раёна ансамблю «Шасціснопскія сваякі» спаўняецца 10 гадоў!

На каляды 2011 года сабраліся сябры і родныя, каб павіншаваць жыхароў вёскі, павесяліцца, адзначыць свята. Прыбраліся традыцыйна, узброіліся музычнымі інструментамі, і, з забіяцкім настроем пайшлі па вуліцах вёскі з песнямі і танцамі. Таму гэты дзень «Сваяки» лічаць днём нараджэння калектыву.

Нямала вады сплыло з тых часоў. Колькі ідэй увасобілася за гэты час, колькі песень спета, колькі канцэртаў і свят праведзена. Многія пабывалі на святах вёскі і на гуляннях Масленіцы ў Шасціснопах. Многія прыходзілі на мерапрыемствы і канцэрты ў наш Дом культуры. Усё гэта - праца «Сваякоў».

Мяняўся склад калектыву, мяняліся музычныя кіраўнікі, але заўсёды заставаўся «касцяк» з энтузіястаў, верных свайму захапленню на чале з нязменным мастацкім кіраўніком Аксанай Маціюнас. Хочацца сказаць вялікі дзякуй усім тым, хто быў удзельнікам ансамбля «Сваякі» на працягу гэтых гадоў. Бо кожны з вас прыўносіў нешта сваё ў агульную справу, дарыў гледачам часцінку свайго таленту. І, вядома, самае шчырае і захоплена дзякуй тым, хто цяпер з намі творча і працавіта працуе ў калектыве.

Ад усёй душы віншую ансамбль «Шасціснопскія сваякі» з 10-гадовым юбілеем! Жадаю моцнага здароўя і сямейнага дабрабыту ўсім удзельнікам калектыву, новых канцэртаў, захопленых гледачоў і творчага энтузіязму на доўгія гады.

Я не была з імі пры нараджэнні калектыву, але лічу «Сваякоў» усыноўленым і горача любімым дзіцем. І, карыстаючыся выпадкам, хачу запрасіць у наш калектыў усіх, хто любіць і ўмее спяваць, хто гатовы дарыць радасць і настрой, хто стане родным і блізкім у нашым ансамблі. Бо «Сваякі» - гэта не толькі радня, але і блізкія па духу людзі, захопленыя агульнай справай!

Вольга Манюшка, загадчык Шасціснопскага СДК

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць