Паважаныя жыхары г. Чэрвеня і Чэрвеньскага раёна!
Каб пазбегнуць здзяйснення злачынстваў у дачыненні да вас неабходна выконваць элементарныя меры, накіраваныя на захаванасць рэчаў, і не даваць злачынцу магчымасці завалодаць вашай маёмасцю. У структуры замахаў на жыццё, здароўе і маёмасць грамадзян значную частку складаюць злачынствы, якія здзяйсняюцца ў грамадскіх месцах і на вуліцах. У мэтах павышэння эфектыўнасці дзейнасці па прафілактыцы і раскрыцці злачынстваў на тэрыторыі раёна органамі ўнутраных спраў праводзяцца прафілактычныя мерапрыемствы, накіраваныя на выяўленне, папярэджанне і спыненне адміністрацыйных правапарушэнняў, якія здзяйсняюцца ў грамадскіх месцах, у тым ліку і на вуліцах. У перыяд правядзення мерапрыемстваў ажыццяўляецца праверка месцаў масавага знаходжання грамадзян, забаўляльных устаноў (кафэ, бараў, рэстаранаў) на прадмет выяўлення злачынстваў і адміністрацыйных правапарушэнняў. У прафілактыку злачынстваў у грамадскіх месцах і на вуліцах уваходзіць не толькі прафілактычная работа з асобамі, схільнымі да ўчынення рознага роду злачынстваў, але і прафілактычная праца з патэнцыяльнымі ахвярамі злачынстваў. Гэта шырокая папераджальная дзейнасць праваахоўных органаў з насельніцтвам, і яе мэтай з'яўляецца памяншэнне небяспекі стаць ахвярай злачынных замахаў на жыцце, здароўе, гонар, годнасць i маёмасць грамадзян. Досыць часта пацярпелы з'яўляецца «пасіўным» саўдзельнікам здзейсненага супраць яго злачынства, і, не прымаючы мер засцярогі, грамадзяне ў сілу легкадумнасці, няўважлівасці, даверлівасці, павышаюць ступень верагоднасці стаць ахвярай злачыннага замаху. Правакацыйныя паводзіны пацярпелага заключаецца ў тым, што ён сваім дзеяннем стварае рызыкоўную для сябе сітуацыю, правакуючы ў дачыненні да сябе здзяйсненне злачынства. Перад учыненнем крадзяжу з адзення, сумкі ці іншай ручной паклажы ў пацярпелага адсутнічаюць элементарныя меры захаванасці сваёй маёмасці. Не закрытая сумачка, кашалёк або сотавы тэлефон у бакавой кішэні, дэманстрацыя змесціва свайго паперніка, пакінутая на прылаўку сумка, кашалёк без нагляду, не закрыты аўтамабіль, з якога здзяйсняецца крадзеж дакументаў і розных матэрыяльных каштоўнасцяў – усё гэта сведчыць аб праяве недахопу прадбачлівасці, слабой успрымальнасці сітуацыі, празмернай даверлівасці да людзей. Пацярпелы думае, што «адвярнуўшыся на хвілінку» у дачыненні да яго не можа быць здзейснена злачынства. Аднак злачынцу і дастаткова той самай «хвіліначкі». Варта памятаць, што ў выніку здзяйснення злачынстваў людзям прычыняецца маральная, фізічная і матэрыяльная шкода, прычым маральная шкода непазбежнае наступства любога злачынства і пераносіцца нашмат цяжэй, пакідаючы ў душы негатыўны адбітак. Каб пазбегнуць гэтага неабходна проста выконваць элементарныя меры, накіраваныя на захаванасць рэчаў, і не даваць злачынцу магчымасці завалодаць вашай маёмасцю. Хацелася б параіць жыхарам Чэрвеньскага раёна: не пакідайце без нагляду сваю маёмасць, не вешайце свае сумкі і барсеткі на спінку крэсла ў кавярні, пакінуўшы іх без нагляду. Не пакідайце ў пад'ездах ровары, каляскі, а таксама каштоўную маёмасць у аўтамабілях. Не будзьце бестурботныя. Перастанце верыць, што менавіта з вамі гэта ніколі не здарыцца.
Калі ж вы ўсё ж такі сталі ахвярай злачынства, то паспрабуйце запомніць прыкметы зламыснікаў, кірунак, у якім яны схаваліся, і своечасова паведаміць пра гэта ў міліцыю па тэлефоне «102», 29202, (+37529 7794798).
Намеснік начальніка аддзела аховы правапарадку і
прафілактыкі Чэрвеньскага РАУС
маёр міліцыі Р. В. Пракаповіч

