Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

13 Студзень 2021

Як гэта было: калядны канцэрт у Чэрвені

«Той, хто дапамагае блізкім, робіць жыццё лепш!»

Гэту ідэю пастараліся данесці да гледачоў арганізатары і ўдзельнікі традыцыйнага каляднага дабрачыннага канцэрта, які адбыўся ў раённым Цэнтры культуры і вольнага часу.

Удзельнікі святочнага мерапрыемства, меўшага назву «Падары сабе радасць Раства», падзяліліся сваім святочным настроем з усімі прысутнымі ў зале.

Святлом сваіх сэрцаў, цудоўнымі галасамі і праніклівым выкананнем парадавалі гледачоў салісты Аляксандра МАКОЛЬСКАЯ, Андрэй ХУРСЕВIЧ, Дзмітрый МАРКЕВІЧ і Вераніка ПТАШНІК, вакальная група «Салавейка», студыя танца «Матрыкса».

Да іх далучыліся самыя юныя артысты, выхаванцы нядзельнай школы храма Свяціцеля Мікалая Цудатворца Лера Баравік, Арына Краснагір, Маргарыта Кавалевіч, Лізавета і Паліна Гоман. У канцы мерапрыемства дзеці, якія ўдзельнічалі ў канцэрце, пад бурныя апладысменты гледачоў атрымалі салодкія падарункі ад індывідуальнага прадпрымальніка Марыны Захаранкі. Арганізатары мерапрыемства дзякуюць Марыне Мікалаеўне за яе клопат аб маленькіх артыстах.

З віншавальнай прамовай выступіў настаяцель храма Свяціцеля Мікалая Цудатворца протаіерэй Аляксандр ЛАЗОЎСКІ.

Святар сказаў: «Гасподзь явіў сябе нам у гэты дзень у выглядзе маленькага безабароннага немаўляцi, але ў ім была вышэйшая сіла - пакора і любоў. І ён заклікае нас пайсці гэтым жа шляхам. Бо зло не перамагчы злом, яго можна выкараніць толькі дабром. Але для гэтага мы павінны духоўна папрацаваць, каб знайсці ў сабе і захаваць гэтую часцінку дабра, любові і веры. Жадаю каб у сэрцы кожнага з нас была Калядная радасць! Са святам, з Раством Хрыстовым, захоўвай вас усіх Гасподзь!».

Госцем канцэртнай праграмы стаў лаўрэат міжнародных конкурсаў, стыпендыят фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі Антон Карчэўскі.

У фае танцавальнай залы для ўсіх гледачоў і гасцей мерапрыемства парадавала выстава-продаж калядных сувеніраў «Гарадок навагодніх жаданняў».

Вольга ЛАЎНІКОВІЧ. Фота аўтара

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць