Тэмай сустрэчы сталі вынікі мінулай пяцігодкі і асноўныя напрамкі сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на 2021 – 2025 гады.
Кірыл Шык адзначыў, што галоўнай мэтай будучага пяцігоддзя з’яўляецца забеспячэнне сацыяльнай стабільнасці ў грамадстве і рост дабрабыту грамадзян за кошт якаснага росту эканомікі, нарошчвання сацыяльнага капіталу, стварэння камфортных умоў для жыцця, працы і самарэалізацыі.

Даведачна. Згодна праекту Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця, асноўнымі вынікамі дасягнення пастаўленай мэты стануць:
- рост ВУП у рэальным выражэнні ў 2025 годзе — не менш чым у 1,2 разы да ўзроўню 2020 года;
- павышэнне чаканай працягласці жыцця да 76,5 гадоў;
- рост інвестыцый у асноўны капітал больш чым у 1,2 разы да ўзроўню 2020 года;
- нарошчванне аб’ёмаў экспарту тавараў і паслуг да 50 млрд. долараў ЗША ў 2025 годзе;
- павелічэнне рэальных наяўных грашовых даходаў насельніцтва за пяцігоддзе ў 1,2 разы, уключаючы рост пенсійнага забеспячэння вышэй за ўзровень інфляцыі.
За пяць гадоў плануецца ўзвесці больш за 50 устаноў агульнай сярэдняй адукацыі. Не менш за 80% дзеючых адукацыйных устаноў будуць аснашчаны сучасным навучальным абсталяваннем і сродкамі навучання, у тым ліку для стварэння інклюзіўнага адукацыйнага асяроддзя.
У сістэме прафесійнай адукацыі будуць укаранёныя новыя адукацыйныя стандарты, абноўленыя праграмы падрыхтоўкі спецыялістаў, створана сучаснае адукацыйнае асяроддзе. Навучэнцы атрымаюць не толькі веды, але і неабходныя навыкі працы.
Плануецца стварыць пастаянна дзеючыя моладзевыя дыскусійныя пляцоўкі для розных грамадскіх ініцыятыў. У грамадска-палітычную жыццё будуць шырэй ўключацца моладзевыя грамадскія аб’яднанні. Пашырыцца практыка моладзевага самакіравання і самаарганізацыі ў рамках студэнцкіх і працоўных калектываў, валанцёрскі рух і практыка арганізацыі студатрадаў.
Кірыл Шык прапанаваў юнакам і дзяўчатам бліц-апытанне “Што я ведаю аб Беларусі?”. Усе ўдзельнікі сустрэчы атрымалі сувеніры і білеты-запрашэнні на цэрымонію ўручэння прэмій моладзі ў 17 намінацыях, якая адбудзецца ў Мінску 22 студзеня. У адной з намінацый перамог юнак з Чэрвеня.


Працуючы цэлы дзень у Чэрвеньскім раёне, Кірыл Шык з камандай расчысцілі снег каля помніка моладзі ў цэнтры горада і правялі трэніроўку па тайскаму боксу ў спартыўнай зале ліцэя.


Галіна ГАМЕЗА. Фота аўтара

