-Нельга не адзначыць, што сучаснае вылучыла на першы план пытанне патрыятычнага выхавання, і вырашэнне праблем у жыцці Беларусі шмат у чым сёння будзе залежаць ад узроўню сфарміраванасці ў падрастаючага пакалення грамадзянскай пазіцыі, павагі да гісторыка-культурнай спадчыны, любові да сваёй Радзімы. Вось чаму прыярытэтным кірункам у адукацыйным працэсе я лічу патрыятычнае выхаванне, вытокі якога, на мой погляд, знаходзяцца ў сям'і.
Хацелася б, каб дэлегаты форуму звярнулі ўвагу на тое, што школа - гэта «майстэрня», дзе фарміруецца і развіваецца думка падрастаючага пакалення, закладзеная ў сям'і. Школа і сям'я павінны працаваць разам, рука аб руку, у гэтай «майстэрні», у якой фармуюцца ўзаемаадносіны з грамадствам, блізкімі, сябрамі, роднымі. Такім чынам, не здымаючы са школы выхаваўчай функцыі, хацелася б яе пераразмеркавання такім чынам, каб і сямейнае выхаванне захавала і прымножыла сваё значэнне.

