Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

04 Люты 2021

«Таццяна» ў музеі: у Чэрвені адбыўся традыцыйны інтэлектуальны турнір

Кожны турнір адметны па-свойму.

Прайшоўшы ў выхадныя традыцыйны чэрвеньскі «Таццянін дзень» адрозніваўся адразу некалькімі характарыстыкамі «упершыню»: месца правядзення, колькасць каманд, іх назвы, характар гульні.

Таццянін дзень-2021

Упершыню знаўцы гулялі ва ўмовах пандэміі. Масачны рэжым, антысептыкі, меры засцярогі пры зносінах, спецыяльная рассадка ў зале.

Упершыню турнір адбыўся ў абноўленым краязнаўчым музеі. Светлая цёплая зала, утульная атмасфера, добрая тэхнічная база — умовы ўсім гульцам прыйшліся па душы.

Каманда Паўла Барбука

Упершыню на нашым вялікім турніры гуляла ўсяго толькі тры каманды. Прадстаўнікоў каманд было больш, але не будзеш жа гуляць па адным!.. Таму ўдзельнікі сфармаваліся ў тры групы. Для арыгінальнасці выбралі і зусім новыя назвы.

Каманда Каці Падаляка

Для зручнасці чытачоў, каб вы разумелі, пра каго гаворка, назавем іх «Каманда Каці Падаляка», «Каманда Паўла Барбука» і «Каманда Васіля Літвіна».

Усё астатняе было звыкла: атмасфера турніру, радасць сустрэчы, вясёлыя твары, прыязныя ўсмешкі, разумныя вочы, вядучая - нязменны любімы кіраўнік раённага клуба інтэлектуальных гульняў Ірына Вабішчэвіч.

Кожная каманда хоць бы раз лідзіравала ў нейкім адным вiдзе гульні.

Каманда Васіля Літвіна

А па выніках усіх трох, уключаючы традыцыйнае «Што? Дзе? Калі?», пераможцам «Таццянінага дня-2021» стала каманда Васіля Літвіна.

Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Фота Наталлі КАРАЛЬКЕВІЧ і Вікторыі Ярашэвіч

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць