Навучэнцы праявілі сябе ў розных намінацыях: дэкаратыўна-прыкладное мастацтва, жывапіс, вакал, харэаграфія, інструментальная музыка, спартыўныя дасягненні.
Па выніках праграмы таленавітыя ўдзельнікі фестывалю былі ўзнагароджаны памятнымі медалямі.


Гэта ўжо трэці фестываль дзіцячых і падлеткавых дасягненняў, якія кожны год праходзяць пры актыўнай падтрымцы бацькоў і класных кіраўнікоў гімназістаў.
Педагогі выказваюць надзею на тое, што фестываль адбудзецца і ў наступным годзе і зможа адкрыць новых «зорак».


