Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

08 Люты 2021

Уладзін рэкорд: чэрвеньская спарстменка ўстнавіла новае дасягненне сярод лёгкаатлетаў раёна

На першынстве краіны ўстаноўлены новы рэкорд Чэрвеньскага раёна ў трайным скачку з разбегу сярод дзяўчат. Аўтар дасягнення - выхаванка Чэрвеньскай СДЮШАР.

4-5 лютага ў Магілёўскім спартыўным комплексе «Алімпіец» адбылося першынство краіны па лёгкай атлетыцы сярод юніёраў, юнакоў і дзяўчат 2004-2005 гадоў нараджэння.

На трэцяе месца п'едэстала паднялася Улада ПАПЛЕЎКА! Яе вынік у трайным скачку з разбегу - 11 метраў 25 сантыметраў. Гэта не толькі асабісты рэкорд юнай лёгкаатлеткі, але і рэкорд Чэрвеньскага раёна і СДЮШАР. Папярэдні рэкорд, 10 метраў 75 сантыметраў, належаў Крысціне АНОШКА і быў устаноўлены ў 2004 годзе.

Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Фота Лілiі ПФЕЙФЕР

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць