Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

08 Люты 2021

Міжнародныя Альпійскія гульні: чэрвеньскія знаўцы ўвайшлі ў ТОП-10 па «Што? Дзе? Калі?»

Дваццаць адна пляцоўка ў розных гарадах Беларусі і Украіны, у тым ліку — у Чэрвені. 110 каманд юных знаўцаў, сярод іх - чэрвеньскія школьнікі. Усё гэта - «Альпійскія гульні», вялікі і значны турнір, які праводзіцца ўжо шмат гадоў.

31 студзеня ўпершыню за шмат месяцаў юныя беларускія знаўцы сабраліся на вялікі і значны турнір. Галоўны натхняльнік і арганізатар «Альпійскіх гульняў» - лідар Мазырскага інтэлектуальнага руху «Міг» Расціслаў Міневіч.

Турнір праводзяцца ўжо не першы год, у 2021-м годзе прайшоў у анлайн фармаце, доўжыўся шэсць гадзін. Гульні турніру былі класічнымі: «Медыйка», «Свая гульня» і «ШДК».

Удзельнічалі каманды не толькі з Беларусі. Баранавічы, Віцебск, Харкаў, Кобрын, Мінск, Полацк, Пінск, Магілёў, Брэст, Салігорск, Маладзечна, Мазыр, Ліда, Гомель, Жлобін, а таксама Чэрвень, Смалявічы, Лагойск, Жодзіна, Гарадок і Альхоўка — геаграфія гульняў была шырокая.

З Чэрвеня, Лагойска і Смалявічаў было па дзве каманды, плюс зборная Чэрвеня і Лагойска «Тыльтонскі ордэн». Наш горад прадстаўлялі «Ярмала» і «Дзеці Еці».

Шчасце атрымаць дыпломы з Мазыра ўсміхнулася двум Смалявіцкім камандам, якія гулялі на чэрвеньскай пляцоўцы. Гэта «Чыкіпаў» і «Асгардыя». Яны ўвайшлі ў прызавую тройку «Медыя-гульні», заняўшы адпаведна 3 і 2 месца. «Тыльтонскі ордэн» увайшоў у дзесятку «ШДК», пакінуўшы ззаду 98 каманд. Па выніках трох гульняў турніру на чэрвеньскай пляцоўцы «Альпійскіх гульняў» першае месца ў «Чыкіпаў», другое ў «Тыльтонскага ордэна», трэцяе - у «Хамячкоў» з Лагойска.

Як адзначыла кіраўнік раённага клуба інтэлектуальных гульняў «Ігумен» Ірына Вабішчэвіч, чэрвенскiя знаўцы і арганізатары спадзяюцца, што гэта быў не апошні «міжсабойчык» трох дружалюбных раёнаў: «Чакаем, што наступнае запрашэнне на анлайн-пляцоўку — за Смалявічамі».

Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Фота Ірыны Вабішчэвіч

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць