Кола разгледжаных пытанняў было досыць шырокім. Грамадзяне закранулі жыллёвыя праблемы і тэму дарожнага рамонту, звярнулі ўвагу на якасць мабільнай сувязі ў аграгарадку, выказалі пажаданні па вольным часе моладзі.



Так, жыхар вёскі Ведрыца сцісла абмаляваў становішча аднавяскоўцаў, якія хочуць усталяваць у сваіх дамах электрычныя катлы для ацяплення.
- Мы звярталіся ў раённыя электрасеткі з нагоды падключэння электраэнэргіі для ацяплення, але нам адказалі — што гэта магчыма будзе зрабіць толькі да 2025-30 гадоў, бо падстанцыя і электралініі не разлічаны на такую нагрузку, - растлумачыў мужчына.
Анатоль Ісачанка паабяцаў, што сітуацыю дэталёва вывучаць спецыялісты і заяўніку накіруюць адказ.


Жыхар аграгарадка Любішына на прыём прыйшоў па пытанні падтаплення склепа ў шматкватэрным доме, які знаходзіцца на балансе ЖКГ. Анатоль Ісачанка даручыў узяць гэтую праблему на кантроль. Як растлумачыў старшыня райвыканкама Віталь Казлоў, па вуліцы Спартыўнай, дзе пражывае звярнуўшыся, на 2021-2022 гг. запланаваны капітальны рамонт трох шматкватэрных дамоў. Па двух з іх працы пачнуцца ў бягучым годзе. У 2022-м пройдзе капітальны рамонт дома, дзе жыве заяўнік, а вясной гэтага года там плануюць зрабіць адмостку.



Так як прыём грамадзян ішоў у прамым эфіры, кожны жадаючы мог звярнуцца да намесніка Старшыні Савета Рэспублікі не толькі асабіста, але і ў каментарах да прамой трансляцыі. Праз Інтэрнэт віцэ-спікеру паступілі пытанні, якія тычацца канстытуцыйнай рэформы, ваеннай падрыхтоўкі для маладых людзей, якія не змаглі трапіць у войска па медыцынскіх паказаннях. Прагучала і меркаванне па вэб-прафесіях, якія не патрабуюць вышэйшай адукацыі: адзін з карыстальнікаў прапанаваў навучаць ім са школы.

Інтэрнэт-гледачы таксама пацікавіліся новым фарматам зносін.
- У Савеце Рэспублікі мы практыкуем розныя формы працы з грамадзянамі: прамыя тэлефонныя лініі, прыёмы па асабістых пытаннях у Савеце Рэспублікі, выязныя прыёмы, сустрэчы з працоўнымі калектывамі, стрым ў сацыяльных сетках, — сказаў Анатоль Ісачанка. - Сёння правялі ў прамым эфіры прыём грамадзян, каб карыстальнікі Сеткі маглі бачыць, як ён праходзіць, якія пытанні паступаюць. Такая форма працы з'яўляецца наглядным пацвярджэннем адкрытасці ўлады.
Як бачым, людзі агучвалі шырокі спектр пытанняў, паступалі прапановы і на Усебеларускі народны сход. Усе яны будуць уважліва вывучаны, — падкрэсліў віцэ-спікер.




