Вось што напісалі яму калектывы Чэрвеньскай цэнтральнай раённай бібліятэкі і Чэрвеньскага РАУС:
«Паважаны Віктар Анатольевіч! Калектыў Чэрвеньскай цэнтральнай раённай бібліятэкі жадае вам паспяховай і плённай працы на VI Усебеларускім народным сходзе!
Мы заўсёды з цеплынёй успамінаем сустрэчы, прысвечаныя Дню воінаў-інтэрнацыяналістаў, а таксама мерапрыемствы па патрыятычнаму выхаванню моладзі ў бібліятэцы, дзе Вы заўсёды жаданы госць.
Захапляемся вашай актыўнай жыццёвай пазіцыяй і выказваем упэўненасць у тым, што вы годна прадставіце інтарэсы жыхароў Чэрвеньшчыны на маючым адбыцца форуме».
***
«Віктар Анатольевіч! Калектыў Чэрвенскага РАУС ганарыцца тым, што адным з дэлегатаў VI Усебеларускага народнага сходу будзе ветэран нашага аддзела.
Суровыя дарогі Афганістана, гады нялёгкай міліцэйскай службы навучылі Вас па-асабліваму шанаваць мір і спакой у грамадстве. І Вы, як ніхто іншы, разумееце, наколькі яны важныя сёння для кожнага з нас.
Таму ўпэўнены, што разам з іншымі дэлегатамі ўсенароднага форуму вы паспрыяеце вызначэнню правільных прыярытэтаў далейшага развіцця краіны».

