Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

10 Люты 2021

Дэлегат УНС Таццяна Пашкова: «Еду на форум з пачуццём адказнасці і хваляваннем»

Спецыяліст па ідэалагічнай працы эксперыментальнай базы «Натальеўск», старшыня прафсаюзнага камітэта гаспадаркі, памочнік кіраўніка па працы з дакументазваротам, дэпутат мясцовага Савета дэпутатаў - такі круг абавязкаў і клопатаў дэлегата VI Усебеларускага народнага сходу ад Чэрвеньскага раёна Таццяны Пашковай.

У 1997 годзе Таццяна Ігараўна пераехала на Чэрвеньшчыну з Кіраўска Магілёўскай вобласці. З тых часоў цэнтральная сядзіба «Натальеўска», аграгарадок Любішына, стаў для яе другой радзімай. «Тут я сфармавалася як асоба, тут развівалася мая сям'я, раслі дзеці» - прызнаецца яна.

Так ужо выйшла, што, маючы дзве вышэйшыя адукацыі – агранамічную і эканамічную, Таццяна Пашкова знайшла сябе ў рабоце з людзьмі. Яе штодзённую складаную і шматгранную праца нельга вымераць гектарамі або тонамі, але яна перапоўнена клопатам аб усіх работніках гаспадаркі.

Весці дыялог, аргументавана пераконваць, падтрымліваць у цяжкую хвіліну, вырашаць праблемы, «разрульваць» канфліктныя сітуацыі - не кожнаму дадзена. У Таццяны Ігараўна гэта атрымліваецца.

- Быць дэлегатам VI Усебеларускага народнага сходу для мяне - вялікая адказнасць, - кажа Таццяна Пашкова. - Трохі хвалююча ўдзельнічаць у мерапрыемстве такога маштабу. Разам з тым, гэта - унікальная магчымасць распавесці аб сваіх назіраннях, праблемах і быць пачутай.

Натуральна, мяне, як прадстаўніка сельскагаспадарчай галіны, цікавяць пытанні далейшага развіцця аграпрамысловага комплексу. Не сумняваюся, што падыходы і рашэнні, выпрацаваныя ў гэтым кірунку, будуць увасоблены ў жыццё. Бо так было пасля папярэдніх народных сходаў. Розніца паміж тым узроўнем сельскагаспадарчай вытворчасці, якi быў пару дзясяткаў гадоў таму, і сённяшнім днём – велізарная. Пабудаваны сучасныя малочна-таварныя і зернесушыльныя комплексы, укараняецца новая, больш магутная тэхніка. Усяго гэтага мы ніяк не змаглі б мець без падтрымкі нашай дзяржавы.

Прыемна, што на будучую пяцігодку плануецца надаць прыярытэтную ўвагу малым рэгіёнам. Сапраўды, у іх ёсць патэнцыял, які зможа паспрыяць развіццю эканомікі.

І тут, на мой погляд, разам з вытворчасцю трэба падумаць над паляпшэннем сацыяльнай сферы, над адкрыццём у сельскай мясцовасці спартыўных аб'ектаў, паркаў адпачынку, кафэ.

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць