Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

15 Люты 2021

У в. Дамавіцк Чэрвеньскага раёна ўсклалі кветкі на магілу воіна-інтэрнацыяналіста

У дзень гадавіны вываду савецкіх войскаў з Афганістана дэлегацыі раёна ў складзе работнікаў Чэрвеньскага райвыканкама, прадстаўнікоў дэпутацкага корпуса, ваеннага камісарыята, грамадскіх аб'яднанняў, воінаў-інтэрнацыяналістаў усклалі кветкі і вянкі на магілы загінуўшых воінаў, ураджэнцаў Чэрвеньскага раёна.

У в. Дамавіцк выехала група ў складзе старшыні раённага Савета дэпутатаў Мікалая Лойкі, начальніка групы тэрытарыяльнай абароны камісарыята Вадзіма Станкевіча і інспектара Калодзежскага сельвыканкама Алы Юркевіч. Яны наведалі магілу Уладзіміра Паўлавіча Ільіча, ураджэнца в. Дамавіцк.

У в. Любішына група наведала Галіну Аркадзьеўну Карзюк, маму загінулага воіна Багамаза Яўгена Васільевіча. Пахаваны ён на могілках у Мiнску, дзе пражываў да службы ў войску. Прадстаўнікі мясцовай улады перадалі Галіне Аркадзьеўне словы падзякі і спагады, матэрыяльную дапамогу і кветкі.

Галіна Гамеза. Фота аўтара

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць