Малочнатаварныя фермы гаспадаркі наведалі прадстаўнікі Мінскага абкама прафсаюза работнікаў АПК – галоўны тэхнічны інспектар працы Аляксандр Мотуз і галоўны прававы інспектар гэтай арганізацыі Андрэй Лагвінец, а таксама старшыня Чэрвеньскага райкама прафсаюза работнікаў АПК Ларыса Ефіменка.
Каштоўнымі падарункамі абкама галіновага прафсаюза адзначаны аператар машыннага даення кароў МТФ “Карзуны” Таццяна Марозава, жывёлавод МТФ “Заполле” Валянціна Каленік і галоўны ветурач гаспадаркі Галіна Касабуцкая.
Удзячныя лісты ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванню райвыканкама, райкама галіновага прафсаюза і каштоўныя падарункі ўручылі жывёлаводу МТФ “Заполле” Вікторыі Валчок, ветэрынарнаму ўрачу гэтай фермы Наталлі Заранчук, ветэрынарнаму фельчару МТФ “Карзуны” Любові Кліменка, аператару машыннага даення кароў МТФ “Шасціснопы” Наталлі Корзун і трактарысту-машыністу сельскагаспадарчай вытворчасці Івану Латоўчыцу.

