У прошлым годзе распачалі гэтую справу, спадабалася і бацькам, і дзецям, і педагогам. У гэтым годзе крышачку змянілі канцэпцыю, але аснову разнастайных зносін паміж дзецьмі і дарослымі захавалі.
Спачатку пазнаёміліся з дзецьмі і бацькамі, на мерапрыемства прыйшлі, нягледзячы на каранавірус, за 20 чалавек. У гэтым разе да нас завіталі: вельмі актыўная сям’я Саколіных, якія не прапусцілі ніводнага школьнага массавага мерапрыемства (тата — Сяргей Аляксандравіч, мама — Ірына Аляксандраўна, сыночкі — Арцём( 1 клас) і Максім (4 клас), а таксама Пекар Іван Іосіфавіч — дзядуля Лебедзь Паліны (4 клас), Сідарэнка Сяргей Леанідавіч – айчым Бабок Машы (4 клас), сям’я Крыніцкіх — Сугака (матуля — Вераніка Віктараўна, дачушкі — Сняжана(6 клас), Караліна (1год 10 месяцаў), сынок Арцём (3 клас), а навучэнец 5 класа Тарасёнак Сяргей запрасіў свайго класнага кіраўніка Барткевіч Марыю Віктараўну. Яна Іотка (6 клас) запрасіла свайго брата – навучэнца педкласа Грыбко Аляксея. Падчас знаёмства аказалася, што ўсе дарослыя госці -мужчыны служылі ў Арміі.



З цікавасцю разгледзілі малюнкі на выставе “Абаронцам прысвячаецца”, у якой прынялі ўдзел навучэнцы 1-7 класкаў, асабліва адзначылі малюнкі Савайтан Дашы.


Потым запрасілі на майстар- клас “Віншуем тат”, у якім прянялі ўдзел дзеці і бацькі. Праводзілі яго вельмі творчыя людзі: педагог дадатковай адукацыі Таццяна Тарасёнак, гурткоўцы аб’яднання “Самаробкіны”, навучэнец 11 класа Міхнюк Дзмітрый. І дарослыя, і дзеці з цікаўнасцю ўключыліся ў работу. З святочнымі сувенірамі сфатаграфаваліся ля тэматычнай фотазоны “Віншуем са святам!”



У 10.30 усіх запрасілі на спартландыю “Будзем Радзіме служыць!” , якую праводзіў наш настаўнік фізічнай культуры і здароўя — Сяргей Палякоў. Эстафеты прайшлі ў спартыўна- напружаным тэмпе. Дарослыя былі абраны капітанамі сваіх каманд і ўвайшлі ў склад журы. Дзеці, як звычайна, вельмі хваляваліся, перажывалі, але падтрымка старэйшых дапамагла знайсці ў сабе сілы і перамагчы. Апошняе заданне — жартоўная віктарына “Што б гэта значыла? ” ад педагога — арганізатара Ірыны Жулега прайшла вельмі весела і настроіла на пазітыў.





Пасля падвядзення вынікаў, усіх удзельнікаў чакалі прызы, фотасесія, экскурсія ў музей касманаўтыкі ад кіраўніка Валянціны Сцянько У школьнай бібліятэцы адбыўся конкурс знаўцаў прыказак і прымавак.


Напрыканцы сярод навучэнцаў 9 класа была праведзена віктарына “Мы – будучыя абаронцы Айчыны” , якую правялі іх класны кіраўнік Вольга Хацкевіч разам са сваёй дачкой Людмілай — студэнткай 3 курса БДПУ імя М. Танка.

Такі ў нас атрымаўся дзень бацькоў.
Тамара Забаўская, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце.
Фота Галіны Акбал

