Спачатку мы паглядзелі фільм, які навучае, як правільна дзейнічаць пры пажары ў розных сітуацыях. Затым педагог-арганізатар Юлія Мікалаеўна навучала дзяцей, як карыстацца вогнетушыцелем. Кожнае дзіця паспрабавала патушыць агонь. Вучні былі ў захапленні! Далей нашы дзеці вучыліся на спецыяльнай праграме, усталяванай на тэлефоне, выклікаць службу выратавання, хуткую дапамогу, міліцыю.
Ад бацькоў 1 «Б» класа хочам выказаць вялікую падзяку кіраўніцтву школы, Ганне Іванаўне, Юліі Мікалаеўне, спонсарам праекта за магчымасць навучання нашых дзяцей асновам бяспечнай жыццядзейнасці і адпрацоўкам атрыманых навыкаў на практыцы. Я думаю, пры рэгулярным наведванні цэнтра бяспекі вучні будуць падрыхтаваны да экстрэмальных сітуацыях і не разгубяцца!




Няхай Н.М

