Вінаватая ў здзяйсненні дадзенага правапарушэння фізічная асоба можа быць падвергнута адміністрацыйнаму спагнанню ў выглядзе штрафу ў памеры да трыццаці базавых велічынь (870 рублёў) з канфіскацыяй прадмета адміністрацыйнага правапарушэння або без канфіскацыі.
Разам з тым, Заўвагай да артыкулу 16.26 КоАП Рэспублікі Беларусь устаноўлена, што асобы, якія добраахвотна здалі прадметы, пазначаныя ў гэтым артыкуле, вызваляецца ад адміністрацыйнай адказнасці за дзеянні, прадугледжаныя гэтым артыкулам.
Для добраахвотнай здачы забароненых прылад рыбалоўства грамадзяне могуць звярнуцца ў Бярэзінскую міжраённую інспекцыю аховы жывёльнага і расліннага свету па адрасе: г. Беразіно, вул. Мінская, 6а, у працоўны дзень, з 09.00 да 17.00 гадзін, альбо па тэлефоне 8-01715-63864.
Намеснік начальніка
Бярэзінскай міжраённай інспекцыі
аховы жывёльнага і расліннага свету Д.П.Жукоўскі

