Працавала настаўнікам фізікі і матэматыкі Горкаўскай школы, затым - выкладчыкам інфарматыкі, намеснікам дырэктара па вучэбна-выхаваўчай і вучэбна-вытворчай рабоце, дырэктарам Чэрвеньскага прафесійнага будаўнічага ліцэя. Больш васьмі гадоў была намеснікам старшыні Чэрвеньскага райвыканкама.
Як паведамляе інтэрнэт-сайтminsk-region.gov.by, прадстаўляючы Алу Шахоцьку, намеснік старшыні аблвыканкама Іван Маркевіч адзначыў, што яна – выразны і сістэмны кіраўнік, на якога заўсёды можна спадзявацца. Шмат у чым дзякуючы Але Канстанцінаўне развіццё сацыяльнай сферы ў Чэрвеньскім раёне выйшла на больш высокі ўзровень.

