Для папярэджання і аператыўнага рэагавання на паводку вядзецца пастаянны маніторынг, у поўнай гатоўнасці знаходзяцца аператыўныя службы. Разам з гэтым мы вырашылі нагадаць Вам, грамадзяне, некаторыя правілы паводзін.
Як падрыхтавацца да паводкі:
- паглядзіце і вызначыце, дзе можа з'явіцца вада і па якім кірунку яна можа пайсці;
- тэрыторыю дома ачысціце ад снегу і лёду. Лёд, які перашкаджае праходу вады - разбіць;
- ачысціце дрэнажныя і сцёкавыя канаўкі ад смецця, галінак, лёду, назапашаных за зіму;
- пры неабходнасці збудуеце з падручных матэрыялаў найпростыя перашкоды для вады;
- прыбярыце з падворка рэчы, якія могуць пацярпець ад вады;
- у падтапляемых памяшканнях не карыстайцеся электрапрыборамі, не ўключайце асвятленне.
Што рабіць, калі дом трапляе ў зону падтаплення паводкавымі водамі?
- перанясіце каштоўныя і патрэбныя рэчы на гарышча або верхнія паверхі;
- падрыхтуйцеся да эвакуацыі: сабярыце «трывожны» чамаданчык: вазьмiце з сабой грошы, дакументы, сабярыце неабходную вопратку, прадукты харчавання, лекі;
- пры неабходнасці прадугледзець вываз хатніх жывёл з зоны затаплення;
- пры магчымасці акажыце дапамогу састарэлым, суседзям;
- пры паведамленні аб эвакуацыі адключыце газ і электрычнасць, калі пакідаеце дом.
Малюнак носіць ілюстрацыйны характар.

