Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

05 Сакавік 2021

Нагадаць, распавесці, навучыць: прадстаўнік Чэрвеньскага РАНС наведаў калектыў санаторыя «Волма»

Надзвычайная сітуацыя - гэта заўсёды рэальная пагроза жыццю і здароўю людзей. Нягледзячы на імклівае развіццё тэхналогій, у жыцці чалавека захаваліся традыцыйныя небяспекі, такія як пажары, а таксама ўзніклі новыя.

З мэтай папярэджання пажараў і гібелі людзей ад іх, а таксама навучання насельніцтва дзеянням па сігнале «Увага ўсім!» у вобласці 2 сакавіка стартавала акцыя «Дзень бяспекі. Увага ўсім!», прымеркаваная да Міжнароднага дня грамадзянскай абароны.

У рамках прафілактычных мерапрыемстваў першы намеснік начальніка Чэрвеньскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Павел Плікус сустрэўся з работнікамі санаторыя «Волма», каб нагадаць, расказаць і навучыць.

Ён азнаёміў калектыў з пажарнай абстаноўкай у раёне, вобласці і ў цэлым па рэспубліцы, пазначыўшы асноўныя прычыны ўзнікнення пажараў. Асаблівы акцэнт - на важнасці хуткага і своечасовага выяўлення пажару, а таксама на дзеяннях у выпадку яго ўзнікнення.

- Незаменным памочнікам у гэтым пытанні з'яўляецца аўтаномны пажарны апавяшчальнік, - падкрэсліў Павел Плікус. - Яго трэба ўсталёўваць у жылых пакоях. Дарэчы, кухня да іх не адносіцца. Неабходна ўлічваць, што АПА працуе ў аўтаномным рэжыме, на батарэйцы. Своечасовая заменена элемента харчавання дапаможа падтрымліваць апавяшчальнік ў працаздольным стане.

Ён параіў работнікам усталяваць АПА і ў дамах пажылых бацькоў.

Адной з найважнейшых тэм, паднятых на сустрэчы, была праблема дзіцячай гібелі на пажарах. Павел Плікус нагадаў дарослым, што нельга пакідаць дзяцей адных без нагляду. Ён таксама прадэманстраваў магчымасці мабільнага прыкладання «МНС Беларусі. Дапамога побач!», найважнейшая задача якога - дапамагчы чалавеку граматна і без панікі дзейнічаць ва ўмовах розных надзвычайных сітуацый.

Пад пільнай увагай прадстаўніка МНС, па прынцыпе «Роўны навучае роўнага» адзін з работнікаў санаторыя правёў у сваім калектыве навучальны занятак па выкарыстанні вогнетушыцеля, а таксама па правілах яго размяшчэння і эксплуатацыі. А праведзеная пасля сустрэчы адпрацоўка плана эвакуацыі ў выпадку пажару паказала, што ўсе супрацоўнікі санаторыя валодаюць неабходнымі ведамі і навыкамі.

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць