Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

05 Сакавік 2021

Моладзь Чэрвеня павіншавала работнікаў міліцыі танцавальным флэшмобам

Актыўныя маладыя людзі нашага горада - старшакласнікі гарадскіх школ ініцыявалі сярод аднагодкаў крэатыўную ідэю - павіншаваць работнікаў міліцыі з прафесійным святам незвычайна.

Па дапамогу яны звярнуліся ў цэнтр культуры і вольнага часу. Творчыя работнікі прапанавалі зрабіць гэта масава, відовішчна і ярка.

Чацвёртага сакавіка на пляцоўцы ля будынка РАУС хлопцы з гімназіі, сярэдніх школ №2 і №4 правялі музычны танцавальны флэшмоб. Артысты з Цэнтра культуры і вольнага часу Андрэй Хурсевіч і Вольга Лаўніковіч выканалі песню «102» пра будні і гераічныя ўчынкі работнікаў міліцыі.

5 3 21 09

Школьнікі ў гэты час рухаліся ў такт музыцы, трымаючы ў руках дзяржаўныя сцягі і сцяжкі з гербам нашага горада. Віншаванне атрымалася урачыстым і кранальным адначасова.

Супрацоўнікі міліцыі, якія назіралі за выступленнем, былі прыемна здзіўлены і ўдзячны маладым людзям за віншаванне вартавых парадку з прафесійным святам у незвычайным фармаце.

Галіна Гамеза. Фота аўтара

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць