Васіль Фёдаравіч прыйшоў не проста пагутарыць з хлопцамі аб дзейнасці АСВОД, ён урачыста пасвяціў у шэрагі членаў АСВОД дзевятнаццаць дзесяцікласнікаў школы. Васіль Фёдаравіч цікава распавёў аб нялёгкіх працоўных буднях ратавальнікаў, задачах, якія стаяць перад членамі дадзенай арганізацыі, і ў прыватнасці, зараз ужо перад новаспечанымі Асводаўцамі. А так жа нагадаў аб правілах бяспекі на лёдзе і на вадзе, аб якіх раскажуць ва ўсіх класах на гэтым тыдні новыя члены арганізацыі.

У канцы сустрэчы Васіль Фёдаравіч ва ўрачыстай абстаноўцы ўручыў членскія білеты хлопцам. А ў якасці групы падтрымкі на прысвячэнні прысутнічалі дапытлівыя шасцікласнікі школы.
Тамара Забаўская, намеснік дырэктара па выхаваўчай
працы сярэдняй школы №2 г. Чэрвеня. Фота аўтара

